Андрэй Швед

Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Андрэ́й Іванавіч Швед (нар. 21 красавіка 1973 г., БССР, Лельчыцкі раён, Гомельскае вобласьці) — генэральны пракурор Беларусі з 9 верасьня 2020 году[2].

Андрэй Швед
7-ы Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь
9 верасьня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Аляксандар Канюк
Старшыня Камітэту судовых экспэртызаў
2013 — 9 верасьня 2020
Першы намесьнік Старшыні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь
2012 — 2013
Намесьнік ген.пракурора Беларусі
2010 — 2012
Начальнік юрыдычнае ўправы (экспэртна-прававога аддзелу) Рады Бяспекі Беларусі
2006 — 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 красавіка 1973 (51 год)
Сьцяг СССРв. Глушкавічы, Лельчыцкім раёне, Гомельскае вобласьці, БССР, СССР
Дзеці: Кірыла Швед
Бацька: Іван Швед
Маці: Зінаіда Швед
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
мэдаль „70 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль „65 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль „70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў“ юбілейны мэдаль „75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў“ ордэн Айчыны III ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн Пашаны мэдаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «160 год пажарнай службе Беларусі» юбілейны мэдаль „90 гадоў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі“ юбілейны мэдаль „100 гадоў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі“ юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «100 год унутраным войскам МУС Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi» юбілейны медаль «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Андрэ́й Іванавіч Швед[3] нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў БССР, Лельчыцкім раёне, Гомельскае вобласьці. Скончыў Юрыдычны факультэт БДУ (1996). З 1996 па 2006 гадах праходзіў службу ва ўрадах пракуратуры. Займаў пасады стажора, памочніка пракурата раёна, пракурата аддзела пракуратуры горада Менск, а 1998—2006 кіраўнік розных структурных падразьдзяленьняў Генэральнае пракуратуры Беларусі. З 2006 па 2010 год рабіў начальнікам юрыдычнае ўправы (экспэртна-прававога аддзелу) Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2010-2011 — намесьнік генэральнага пракурора. З 2012 па 2013 гадах рабіў на пасадзе першы намесьнік Старшыні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 2013 па 2020 год рабіў на пасадзе Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Рэспублікі Беларусь.

Ад 2013 году быў першым кіраўніком Камітэта судовых экспэртызаў.

Быў кіраўніком апэратыўнай сьледчай групы па расьсьледаваньні тэракту ў мэтро 2011 году.

Указам Прэзыдэнта А. Г. Лукашэнкам прызначаны генэральным пракурорам Беларусі[4]. Яму прысвоены клясны чын дзяржаўнага радніка юстыцыі 2-ое клясы.

Санкцыі ЕС і іншых краінаў

рэдагаваць

У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога здушэньня Плошчы 2010, быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5][6]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага Зьвязу прызнала Швэда адказным за ініцыяваньне ў 2011 годзе па запыце КДБ расьсьледаваньня справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў у сувязі з выбарамі 19 сьнежня 2010 году й рэпрэсіяў супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі ў Беларусі(be)[7].

17 сьнежня 2020 году быў зноўку дададзены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[8][9]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што Швэд як генэральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be), у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірнае дэманстрантаў, лідэраў апазыцыі й журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцыяў»[8]. З-за гэтага жа Швэда ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[10], Канада[11], Швайцарыя[12][13]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14].

Таксама Швэд знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[15].

8 сакавіка 2022 году Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцыяў у кастрычніку таго ж году[16].

А. Швед — доктар юрыдычных навук, дацэнт.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.belta.by/president/view/andrej-shved-naznachen-genprokurorom-belarusi-406068-2020/
  2. ^ Лукашэнка прызначыў новага генэральнага пракурора, Радыё Свабода, 9-09-2020
  3. ^ Генэральны пракурат Беларусі. Генэральная пракуратура Рэспублікі БеларусьПраверана 1 студзеня 2022 г.
  4. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасьня 2020 г. № 341
  5. ^ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (рас.). KP.BY (2011-02-02). Праверана 2020-06-22 г.
  6. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
  7. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  8. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  9. ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  10. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  11. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  12. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  13. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  14. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
  15. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  16. ^ ШВЕД Андрій Іванович
  17. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 января 2013 года № 32 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)