Яўге́н Алякса́ндравіч Еўтушэ́нка (па-расейску: Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко; 18 ліпеня 1933, Зіма, Іркуцкая вобласьць1 красавіка 2017, Талса, Аклагома, ЗША) — савецкі й расейскі паэт.

Яўген Еўтушэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 ліпеня 1932(1932-07-18)[1]
Памёр 1 красавіка 2017(2017-04-01)[2][1] (84 гады)
Пахаваны
Сужэнец Bella Akhmadulina[d] і Джэн Батлер[d]
Дзеці Аляксандар Еўтушэнка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, навэліст, сцэнарыст, рэжысэр, актор, настаўнік, кінарэжысэр, пісьменьнік, празаік, публіцыст, фатограф
Гады творчасьці 19492017
Жанр паэзія і проза
Мова расейская мова[3][4]
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «Абаронцу свабоднай Расеі»
Дзяржаўная прэмія СССР
ордэн Бэрнарда О’Гігінса ордэн „Палярная Зорка“
honorary citizen of Karelia
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Навучаўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкаваўся з 1949 году. Паэзія вызначаецца незалежнасьцю пазыцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытаньняў, праблем грамадзянскасьці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным патасам (зборнікі «Разведчыкі будучыні», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нэўтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступаў як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсьць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясьціны», 1982, «Не памірай пасля сьмерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаваньне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.

На беларускую мову творы Еўтушэнкі пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Васіль Макарэвіч, Уладзіслаў Нядзьведзкі.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць