Аляксей Канстанцінавіч Талстой
Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасьня) 1817, Пецярбург — 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875, с. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласьці) — расейскі пісьменьнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбурскай АН.
Аляксей Канстанцінавіч Талстой | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 жніўня (5 верасьня) 1817[1][2][3] Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[1][4][2] |
Памёр | 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875[1][3][2] (58 гадоў) Красны Рог[d], Мглінскі павет, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя[1][4][2] |
Бацькі | Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2] Ганна Аляксееўна Пяроўская[d][2] |
Сужэнец | Соф'я Андрэеўна Бахмецьева[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, пісьменьнік і навэліст |
Гады творчасьці | 1830 — цяпер |
Жанр | паэзія |
Мова | расейская мова[3] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Стваральнік балядаў, сатырычных вершаў, гістарычнага рамана «Князь Сярэбраны» (апублікаваны ў 1863), драматычнай трылёгіі «Сьмерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868) і «Цар Барыс» (1870), п’есы «Пасаднік» (1871), раманаў «Упыр» (1841), «Сям’я вурдалака» (1839), «Сустрэча праз трыста гадоў» (1839), «Воўчы прыёмыш» (1843), «Сьцяблоўскі» (1846).
Аўтар праніклівай лірыкі, зь яскрава выяўленым музычным пачаткам, псыхалягічных навэляў у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»).
На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[5], Хведар Жычка.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Лотман Л. М. Толстой А. К. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 539–542.
- ^ а б в г д е ё С. Венгеров Толстой, Алексей Константинович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 442–447.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Толстой Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аляксей Канстанцінавіч Талстой — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў