Фёдар Салагуб
Фё́дар Кузьмі́ч Салагу́б (па-расейску: Фёдор Кузьмич Сологуб), сапраўднае прозьвішча Цяцернікаў (рас. Тетерников; 17 лютага (1 сакавіка) 1863, Санкт-Пецярбург — 5 сьнежня 1927, Ленінград, СССР) ― расейскі паэт, пісьменьнік, драматург, публіцыст, перакладнік.
Фёдар Салагуб | |
Фёдор Сологуб | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Фёдар Цяцернікаў |
Псэўданімы | Фёдар Салагуб |
Нарадзіўся | 17 лютага (1 сакавіка) 1863[1][2] |
Памёр | 5 сьнежня 1927[1][3][4][…] (64 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Настасься Чабатарэўская[5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік, настаўнік |
Гады творчасьці | 1877—1927 |
Кірунак | сымбалізм, упадніцтва |
Мова | француская мова і расейская мова[6][7] |
Дэбют | 1877 |
Значныя творы | Дробны бес (1896), Заклінальніца вужакаў (1921), Цені (1896) |
Подпіс | |
http://fsologub.ru/ |
Адзін з галоўных прадстаўнікоў расейскага літаратурнага дэкадэнцтва, расейскага сымбалізму.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьФёдар Цяцернікаў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і краўца, былога селяніна Палтаўскай губэрні Кузьмы Апанасавіча Цяцернікава. Праз два гады нарадзілася сястра пісьменьніка Вольга. Сям’я жыла бедна, становішча пагоршылася, калі бацька Фёдара памёр у 1867 годзе. Маці Фёдара лічыла галоўным сродкам выхаваньня лупцоўку, жорстка караючы сына за дробную правіннасьць. Гэтым яна сфармавала ў яго ярка праяўлены садамазахісцкі комплекс, які значна паўплыў на творчасьць пісьменьніка[8]. У 1876 Фёдар паступіў ва Ўладзімерскую гарадзкую навучальню, а ў 1879 годзе — у Пецярбурскі настаўніцкі інстытут, дзе вучыўся і жыў на поўным пансіёне чатыры гады. Па заканчэньні інстытуту ў чэрвені 1882 году ён, узяўшы маці і сястру, зьехаў настаўнічаць у паўночныя губэрні — спачатку ў Крэстцы, потым у Вялікія Лукі (ў 1885 годзе) і Выцегру (ў 1889 годзе), — правёўшы ў правінцыі дзесяць год.
З 1893 году жыве і працуе ў Пецярбургу. Часопіс «Северный вестник» (Паўночны весьнік) сыграў асаблівую ролю ў біяграфіі Салагуба. Менавіта ў ім ён стаў шырока публікавацца ў 1890-я гады: акрамя вершаў, былі надрукаваныя першыя апавяданьні, раман, пераклады зь Верлена, рэцэнзіі. І ўласна сам псэўданім «Фёдар Салагуб» быў прыдуманы ў рэдакцыі часопіса на патрабаваньне Менскага. Валынскі прапанаваў «Саллагуб» — прозьвішча, у той час якая выклікала асацыяцыю зь вядомым арыстакратычным родам, да якога належаў белетрыст Уладзімер Салагуб; для адрозьненьня ў псэўданіме прыбралі адну літару «л». У друку псэўданім ўпершыню зьявіўся ў 1893 годзе ў красавіцкім нумары часопіса «Паўночны весьнік» пад вершам «Творчасьць»[9].
У 1908 году Салагуб пабраўся шлюбам зь перакладніцай і пісьменьніцай Н. Чабатарэўскай.
Падчас Першай сусьветнай вайны езьдзіў з турнэ па Расеі з мэтай падбадзёрыць грамадзтва.
Лютаўскую рэвалюцыю, якая зрынула царызм, Ф. Салагуб прыняў. Кастрычніцкага перавароту пісьменьнік не прыняў. Зьехаць на Захад не дазволіла паэту самагубства жонкі, якая кінулася ў Няву[10].
Фёдар Салагуб застаўся ў СССР і працягваў плённа працаваць, шмат пісаў — але ўсё «у шуфляду» — яго не друкавалі.[11]
Памёр Фёдар Салагуб 5 сьнежня 1927. Сьмерць наступіла ад міякардыту, ускладненага атэрасклерозам і запаленьнем лёгкіх[12]. Пахаваны на Смаленскіх могілках побач з магілай жонкі Н. Чабатарэўскай.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя завершаныя вершы паэта, якія вядомыя з архіваў, датаваныя 1877 годам[13].
У 1896 году выходзяць першыя тры кнігі Фёдара Салагуба: «Вершы, кніга першая», раман «Цяжкія сны» і «Цені» (аб’яднаны зборнік апавяданьняў і другой кнігі вершаў). З гэтым творамі паэт і пісьменьнік канчаткова заявіў пра сябе ў літаратуры і стаўся вядомым[14].
Улетку 1902 году быў скончаны раман «Дробны бес». Як сказана ў прадмове, раман пісаўся дзесяць гадоў (1892—1902). Але асобна кніга зьявілася толькі ў сакавіку 1907 году і атрымала ня толькі справядлівае прызнаньне чытачоў, але і стала аб’ектам разбору крытыкаў, стаўшы адной з самых папулярных кніг Расеі[15]. Цікава, што ў пэрыяд адлігі ў 1958 годзе раман «Дробны бес» быў выдадзены асобнай кнігай Кемераўскім кніжным выдавецтвам. Тое, што твор Фёдара Салагуба было надрукаваны ў савецкі час, зьяўляецца рэдкім выключэньнем.
Па тэматыцы паэзію Салагуба можна назваць творчасьцю пра жыцьцё і сьмерць. Сучасьнікі пісалі пра прастату і яснасьць ягоных вершаў[16]. У лірычнага героя паэта ўзьнікае пачуцьцё слабасьці, адчаю, разгубленасьці і смутку. У вершах паэта пераважаюць такія паняткі, як цемра, туман, «мілая сьмерць», магіла, труп, пахаваньне. Сьмерць у вершах, а таксама ў прозе становіцца ледзь не адзіным выйсьцем з складаных жыцьцёвых канфліктаў[17].
Бібліяграфія
рэдагавацьРаманы
• 1896 — Цяжкія сны (Тяжёлые сны),
• 1905 — Дробны бес (Мелкий бес),
• 1907—1914 — Стваральная легенда (Творимая легенда),
• 1912 — Саладзей за атруты (Слаще яда),
• 1921 — Заклінальніца вужакаў (Заклинательница зьмей).
Апавяданьні
• 1896 — Цені (Тени),
• 1904 — Джала Сьмерці (Жало Смерти),
• 1905 — Кніга казак (Книга сказок),
• 1906 — Палітычныя казачкі (Политические сказочки),
• 1907 — Спарахнелыя маскі (Истлевающие личины),
• 1908 — Кніга разлукаў (Книга разлук),
• 1909 — Кніга зачараваньняў (Книга очарований), навэлі і легенды,
• 1916 — Шалёны год (Ярый год),
• 1918 — Сьляпая мятлушка (Слепая бабочка),
• 1918 — Помніш, не забудзешь (Помнишь, не забудешь),
• 1921 — Зьлічаныя дні (Сочтённые дни).
Зборнікі паэзіі
• 1896 — Вершы (Стихи), Кніна першая,
• 1896 — Вершы (Стихи). Кніга другая,
• 1904 — Зборнік вершаў (Собрание стихов),
• 1906 — Радзіме (Родине),
• 1907 — Зьмій (Змий),
• 1908 — Поль Верлен (Поль Верлен. Стихи, избранные и переведённые Фёдором Сологубом),
• 1908 — Агністае кола (Пламенный круг),
• 1914 — Чароўнасьць зямлі (Очарования земли),
• 1915 — Вайна (Война),
• 1917 — Пунцовы мак (Алый мак),
• 1921 — Блакітнае неба (Небо голубое),
• 1921 — Адзінае каханьне (Одна любовь),
• 1921 — Фіміямы (Фимиамы),
• 1922 — Дарожнае вогнішча; Жалейка (Костёр дорожный; Свирель),
• 1922 — Чарадзейная чаша (Чародейная чаша),
• 1923 — Багавейны звон (Великий благовест),
• 1924 — Забялеў туман за ракою (Забелелся туман за рекой).
Аповесьць
1923 — Паненка Ліза (Барышня Лиза).
П’есы
• 1906 — Літургія мне (Литургия Мне),
• 1906 — Дар мудрых пчолаў (Дар мудрых пчёл),
• 1907 — Перамога Сьмерці (Победа Смерти),
• 1907 — Каханьні; Ванька Ключнік і Паж Жан (Любви"; "Ванька Ключник и Паж Жеан),
• 1908 — Начныя скокі (Ночные пляски),
• 1909 — Ванька Ключнік і Паж Жан (Ванька ключник и паж Жеан),
• 1909 — Дробны бес (Мелкий бес),
• 1910 — Закладнік жыцьця (Заложники жизни),
• 1912 — Мара-пераможца (Мечта-победительница),
• 1912 — Вайна і мір (Война и мир),
• 1914 — Каханьне ля прорвы (Любовь над безднами),
• 1914 — Праводзіны (Проводы),
• 1915 — Камень, кінуты ў ваду (Сям’я Варанцовых)(Камень, брошенный в воду (Семья Воронцовых)),
• 1916 — Выцінанка з ружаў (Узор из роз),
• 1917 — Каханьне і вернасьць (Любовь и верность),
Зборы твораў
• 1909—1911 — Збор твораў у 12 тамах,
• 1913—1914 — Збор твораў у 20 тамах,
• 2000—2003 — Збор твораў у 6 тамах,
• 2001—2003 — Збор твораў ў 8 тамах[18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Залин С. Л. Сологуб // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ^ Сологуб Федор // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
- ^ Фёдор Сологуб // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Fjodor Sologub // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Русские писатели 1800—1917: Биографический словарь (русский) (рас.) / под ред. Б. Ф. Егоров — 2019. — Т. 6:С—Ч. — 656 с.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Sologub, Fedor // CONOR.SI
- ^ Игорь Кон, «Бить или не бить? Телесные наказания детей», Сноб, 29.04.2011, https://snob.ru/selected/entry/34879/
- ^ Венгеров С. Тетерников, Федор Кузьмич // Энциклопедический словарь, СПб.: Брокгауз- Ефрон, 1907, Т. доп. IІа, С. 753—755.
- ^ Ходасевич Владислав Фелицианович. Некрополь. — М.,: Вагриус, 2006.
- ^ Ф. Федоров. Предисловие к изданию «Письма Федора Сологуба в Совнарком, В. И. Ленину и А. В. Луначарскому»,https://web.archive.org/web/20131220102529/http://www.fsologub.ru/about/preface/preface_11.html
- ^ Правда, 1927. № 281, 8 сьнежня.
- ^ Константин Эрберг. Воспоминания. О Федоре Сологубе: критика, статьи, воспоминания, исследования. www.fsologub.ru.
- ^ Залин С. Л. Сологуб // Краткая литературная энциклопедия, М.: Советская энциклопедия, 1962, Т. 7.
- ^ Сколько зарабатывали русские писатели? Гонорары за известные произведения, https://web.archive.org/web/20210628152628/https://nethistory.mirtesen.ru/blog/43078597542/Skolko-zarabatyivali-russkie-pisateli-Gonoraryi-za-izvestnyie-pr
- ^ Гиппиус, З. О Сологубе // Звено. 1924. № 163. 14 апреля.
- ^ Адамович, Г. Фёдор Сологуб // Дни. 1927. № 1271. 18 декабря.
- ^ Хроника жизни Фёдора Сологуба, Сайт о Фёдоре Сологубе, http://sologub.narod.ru/bio2.htm
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|