Аляксей Ягораў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ягораў.
Аляксей Уладзімеравіч Ягораў (нар. 16 сьнежня 1969, Новасакольнікі(be), Пскоўская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст рэжыму Лукашэнкі, доктар юрыдычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з 2021 году, Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Аляксей Ягораў | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1969[1] (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, выкладчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] (2020) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1990—1995 гадох навучаўся ва Ўкраінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі(be) па спэцыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадох працаваў у Віцебскай філіі Міжнароднага ўнівэрсітэту МІПСА(be): загадчыкам катэдры прававых дысцыплінаў, дэканам юрыдычнага факультэту. У 1997—2014 гадох працаваў у Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце: старшым выкладчыкам катэдры правазнаўства, в.а. дэкану юрыдычнага факультэту. У 1999 годзе абараніў дысэртацыю кандыдату юрыдычных навук. У 2000—2014 гадох дэкан юрыдычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 2014–2020 гадох рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П.М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 году прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту[4].
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня, намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[5].
Ягораў абраны чальцом-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), зьяўляецца чальцом кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суду, старшынёю рады віцебскага абласнога адзьдзяленьня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, ляўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненьні ў галіне прававога выхаваньня.
Узнагароды
рэдагаваць- ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[6]
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7][8]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Ягораў як намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новай рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ад 1 сакавіка 2021 году, якая санкцыянуе адвольныя арышты й накладае павышаную адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сымболікі[9]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасьць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю й вяршэнства права(en) ў Беларусі, ён нясе адказнасьць за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[9].
6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Ягорава ўнесла й Швайцарыя[11].
Навуковыя працы
рэдагаваць- Егоров, А. В. Введение в теорию сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 191 с.
- Егоров, А. В. Теоретико-методологические основания сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 207 с. — Библиогр.: с. 184—206.
- Егоров, А. В. Белорусская правовая система на современной юридической карте мира / А. В. Егоров. — Киев-Львов : ЛУВС, 2012. — 34 с.
- Егоров, А. В. Сравнительное правоведение : (теоретико-методологические основания) / А. В. Егоров. — Москва : LAMBERT Academic Publishing, 2013. — 297 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://egorov.house.gov.by/ru/byography-ru/
- ^ http://bseu.by/russian/news/202108020.htm
- ^ https://belta.by/president/view/lukashenko-soglasoval-naznachenie-rektorov-v-treh-vuzah-452729-2021/
- ^ https://web.archive.org/web/20211024171738/https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/
- ^ Ягораў Аляксей Уладзіміравіч Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Праверана 2021-09-11 г.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-21). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Сталі вядомыя прозвішчы людзей, якія трапілі пад новыя еўрапейскія санкцыі (бел.). Наша Ніва.
- ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions