Віцебскі абласны суд

Віцебскі абласны суд[1] — дзяржаўны ўрад, які назірае за дзейнасьцю раённых судоў Віцебскае вобласьці і разглядае грамадзянскія справы і карныя справы. Суд знаходзіцца: Віцебская вобласьць, м. Віцебск. Кольскасьць асабовага складу суду складае 26 судзьдзяў. Адзін зь іх — старшыня, першы намесьнік старшыні і 2 намесьнікі. Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.

Віцебскі абласны суд
Даведка
СкаротВАС
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Віддзяржаўная ўстанова
Задачакараньне за злачынствы,
нагляд за дзейнасьцю райсудоў
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеБеларусь, Віцебская вобласьць, Віцебск
Дзейнічае ў месцахВіцебская вобласьць
Службовыя мовырасейская, беларуская
СтаршыняФедзюкевіч Аляксандар Ёсіфавіч
Першы намесьнік старшыніСьцефаноўскі Iгар Эдуардавiч
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па карных справах
Бондараў Сяргей Аляксандравіч
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па грамадзянскіх справах
Фёдараў Алег Станіслававіч
УправаПрэзыдыюм аблсуду
Галоўная ўправаВярхоўны суд
Прэзыдэнт
Дадатак
Колькасьць работнікаў26 судзьдзяў
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Віцебскі абласны суд — адзіны суд у Віцебскае вобласьці, які можа прыгаварыць чалавека на сьмерць за ўчыненае зло.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

У адпаведнасьці з правам Беларусі Віцебскі аблсуд можа спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях:
    • ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
    • у парадку нагляду,
    • па новых абставінах;
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампетэнцыі
    • грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку,
    • крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку,
    • скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • справуе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых раённых (гарадзкіх) судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку;
  • вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Разгляд спраў

рэдагаваць

Віцебскі аблсуд можа разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду гарадзкі і раённы суд у Віцебскае вобласьці.

Правам Беларусі закрэплена за Віцебскім аблсудом некаторыя справы:

  • грамадзянскія, дзе пазваным абласны выканаўчы камітэт
  • карныя, дзе падазронаму пагражае кара сьмерці за ўчыненае зло.

Па стане на 20 красавіка 2022 году Віцебскі абласны суд мае 26 судзьдзяў.

Віцебскі аблсуд мае аддзелы:

  • Прэзыдыюм[2]
  • судовая калегія па грамадзянскіх справах[3],
  • судовая калегія па карных справах[4].

Прэзыдыюм

рэдагаваць

Прэзіыдыюм Віцебскага абласнога суда можа спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія і карныя справы:
    • ў парадку нагляду,
    • па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы;
  • разглядае матэрыялы вывучэньня і абагульненьня судовае практыкі і аналізу судовай статыстыкі;
  • заслухоўвае старшынь судовых калегіяў аб дзейнасьці судовых калегіяў, якія імі ўзначальваюцца;
  • разглядае і зацьвярджае рэзэрв кадраў на пасады судзьдзяў раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў (за выключэньнем рэзэрву кадраў на пасады старшынь і намеснікаў старшынь раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў);
  • справуе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Асабовы склад прэзыдыюма Віцебскага абласнога суда зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленьні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
Старшыня
Федзюкевіч Аляксандар Ёсіфавіч
судзьдзя,
Першы намесьнік старшыні
Сьцефаноўскі Iгар Эдуардавiч
судзьдзя,
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па карных справах
Бондараў Сяргей Аляксандравіч
судзьдзя,
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па грамадзянскіх справах;
Фёдараў Алег Станіслававіч
судзьдзя Даўлюд Яўгенiй Уладзiмiравiч
судзьдзя Ларына Людмiла Станiславаўна
судзьдзя Вострыкава Марына Віктараўна

Прэзыдыюм Віцебскага аблсуду ня маюць абавязак зьбірацца. Іх пасяджэньні праводзяцца па меры неабходнасьці. Пасяджэньне прэзыдыюма лічыцца правамоцным пры наяўнасьці большасьці членаў прэзыдыюму.

Карная калегія

рэдагаваць

Карная калегія Віцебскага абласнога суду мае наступны асабовы склад (па стане на 1 красавіка 2022 году):

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па карных справах
Бондараў Сяргей Аляксандравіч
судзьдзя Абашын Аляксандр Віктаравіч
судзьдзя Бондал Галіна Віктараўна
судзьдзя Буруноў Яўген Іларыёнавіч
судзьдзя Губанаў Дзяніс Мацьвеевіч
судзьдзя Даўлюд Яўген Уладзімеравіч
судзьдзя Дашкевіч Тацьцяна Антонаўна
судзьдзя Жураўкова Тацьцяна Мiкалаеўна
судзьдзя Іванова Сьвятлана Пятроўна
судзьдзя Ларына Людміла Станіславаўна
судзьдзя Макарэвіч Iгар Міхайлавiч
судзьдзя Прэйс Андрэй Уладзімеравіч
судзьдзя Рошчына Натальля Мiкалаеўна
судзьдзя Смалякова Ірына Васільеўна

Грамадзянская калегія

рэдагаваць

Грамадзянская калегія Віцебскага абласнога суду мае наступны асабовы склад (па стане на 1 красавіка 2022 году):

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
намесьнік старшыні,
старшыня судовае калегіі па карных справах
Фёдараў Алег Станіслававіч
судзьдзя Быстроў Віктар Віктаравіч
судзьдзя Дзегцярова Тацьцяна Валер'еўна
судзьдзя Iльлюшонак Вольга Уладзіміраўна
судзьдзя Лешчанка Вікторыя Аляксандраўна
судзьдзя Лях Натальля Віктараўна
судзьдзя Вострыкава Марына Віктараўна
судзьдзя Хількевіч Натальля Фёдараўна

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць