Алякса́ндар Міха́йлавіч Фі́нскі (2 сьнежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі скульптар. Дацэнт катэдры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)[1]

Аляксандар Фінскі
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1953 (71 год)
Месца нараджэньня Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя Беларускі рэспубліканскі навучальны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Месца вучобы
Занятак скульптура
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры скульптура
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1978 году. Працуе ў манумэнтальнай і станковай скульптуры. З 1984 году — сябра Беларускага Саюзу мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрнату па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 году. Жыве і працуе ў Менску[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П. Масьленікава, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музэю[2].

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазыцыя «Калыска» ў парку імя Я.Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, аб’ёмнапрасторавая кампазыцыя са сьвятлом «Багі Алімпу» для банку «Алімп», мэмарыяльная дошка кампазытару У. Алоўнікаву (усе ў Менску); кампазыцыі «Беларускія сьвяты» для Беларускага культурнага цэнтру ў г. Дортмунд (Нямеччына) і «Анёл-ахоўнік» у парку Нясьвіжу, а таксама кампазыцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Баляда аб міры», «Разьвітаньне», «Чаканьне», «Востраў смутку»[2]. Акрамя таго:

— мэмарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекту Леанід Левін, скульптар Аляксандар Фінскі, мастак Сьвятлана Каткова)[3][4]

— помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгі Фёдараў і Натальля Цавік)[5][6]

— помнік А. Міцкевічу ў Менску (у суаўтарстве з А. Засьпіцкім, архітэктар Георгі Фёдараў)[7]

— скульптурныя кампазыцыі для Нацыянальнага тэатру опэры і балету ў Менску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)[8]

— знак «Нулявы кілямэтар» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)

мэмарыял «Яма. Менскае гета» ў Менску (архітэктар, і кіраўнік праекту Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)[9]

помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)

Навуковыя працы

рэдагаваць
  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыярытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць