Леанід Левін
Леані́д Мендэ́левіч Ле́він (25 ліпеня 1936, Менск — 1 сакавіка 2014, Менск) — заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, ляўрэат Ленінскай прэміі й прэміі Ленінскага Камсамолу, Ляўрэат прэміі Валгаградзкага Камсамолу, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ляўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў і аглядаў архітэктурных работ, Акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры, Старшыня Саюзу Беларускіх жыдоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў з 1991 па 2014 год[1].
Леанід Левін | |
На адкрыцьці выстаўкі «Пад знакам Мэноры. З гісторыі жыдоўства ў Беларусі» ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі 9.08.2013 | |
Род дзейнасьці | архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 ліпеня 1936 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 1 сакавіка 2014 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Месца працы | |
Дзеці | Галіна Леанідаўна Левіна[d] |
Узнагароды | |
Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 25 ліпеня 1936 году ў Менску[2], скончыў 13-ю школу. У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1960 году — праца ў Інстытуце «Менскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтру Менску)[1].. 1960—1967 удзельнічае ў стварэньні парку імя 50-годзьдзя Савецкай улады. У 1968 годзе ўдзельнічае ў стварэньні выставачнага павільёну ВДНГ БССР у Менску. У 1970 у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мэмарыяльны комплекс 1968—1969 гг «Хатынь». З 1997 году — дырэктар ўласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна»[1]..
Памёр 1 сакавіка 2014 году ў Менску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Ўсходніх могілак у Менску[3].
Працы
рэдагавацьАсноўныя працы (некаторыя ў суаўтарстве):
Мэмарыяльныя комплексы
рэдагаваць- Мэмарыяльны ансамбль «Хатынь» (1968)
- Мэмарыяльны комплекс «Яма» (тэрыторыя былога Менскага гета)
- Дзецям, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (на месцы дзіцячага канцлягеру) і ад Чарнобыльскай катастрофы (Красны Бераг Жлобінскага раёну, 2006)
- Мэмарыяльны комплекс вязьням гета ў Слуцку
- Мэмарыяльны комплекс загінулым жыдам у Гарадзеі (2004)
- Шунеўка (мэмарыяльны комплекс «Праклён фашызму»)
- Мэмарыяльны комплекс «Прарыў» каля Ушачаў Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці
Помнікі
рэдагаваць- Помнік беларускім партызанам («Прарыў»)
- Помнік Янку Купалу (Менск, 1972)
- Помнік Якубу Коласу (Менск, 1972)
- Помнік князю Давыду ў Давыд-Гарадку (2000)
- Помнік ахвярам менскага гета (1998-2000, Менск, пл. Юбілейная)
Праекты будынкаў
рэдагаваць- Гарком КПБ (1979), МЗС
- ВДНГ (1968)
Станцыі Мінскага мэтрапалітэну
рэдагаваць- «Плошча Леніна» (1984)
- «Няміга» (1990)
Праект дэталёвай пляніроўкі й забудовы цэнтру (1970-1975), праспэкту Машэрава (1980-я). Гістарычная «Няміга» (аўтарства рэканструкцыі гістарычнай часткі Менску) «Траецкае прадмесьце» (Менск, 1980-1986), «Верхні горад», Вуліца Няміга, «Ракаўскае прадмесьце»
Узнагароды
рэдагаваць- Дзьве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР
- Грамата Вярхоўнага Савету БССР
- Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, за стварэньне помніка князю Давыду ў Давыд-Гарадку
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мэмарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Чырвоным Беразе (Гомельская вобласьць)
Сцэнаграфіі, кнігі
рэдагавацьВыканаў сцэнаграфію спэктакляў:
- «Палёты з анёлам» (2001)
- «Песьня вайны» (у суаўт., 2005) (Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі)
Кнігі:
- «Хатынь» (2005) (проза)
- «Лаўка» (проза)
- «Вайна і каханьне» (проза)
- «Імгненьні» (паэтычная складанка)
- «Перажыць перажытае» (альбом)