Яма (мэмарыял)
Мэмарыял | |
Яма
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′35.36″ пн. ш. 27°32′33.81″ у. д. / 53.9098222° пн. ш. 27.542725° у. д.Каардынаты: 53°54′35.36″ пн. ш. 27°32′33.81″ у. д. / 53.9098222° пн. ш. 27.542725° у. д. |
Аўтар праекту | Леанід Левін і Эльза Полак |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Яма | |
Яма на Вікісховішчы |
Мэмарыя́л «Я́ма» — мэмарыял ахвярам гітлераўскага генацыду (Галакосту) на месцы масавага зьнішчэньня вязьняў Менскага гета падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе Менску.
Мэмарыял месьціцца на рагу вуліцаў Мельнікайтэ і Заслаўскай.
Апісаньне
рэдагавацьМэмарыял «Яма» ўяўляе сабой сапраўды даволі глыбокую яму, выкладзеную плітамі, на дне якога ўстаноўлены абэліск з чорнага граніту. Да яго вядуць 17 прыступак. На абэліску расейскай і ідыш напісана: «… Сьветлая памяць на сьветлыя часы пяці тысячам жыдоў, якія загінулі ад рук заклятых ворагаў чалавецтва — нямецка-фашысцкіх катаў. 2.03.1942 г…». Перад ім (абэліскам) — круглая пляцоўка, выкладзены чорнай пліткай.
Побач зь лесьвіцай (уздоўж яе), якая вядзе да цэнтра мэмарыялу, месьціцца бронзавая скульптурная кампазыцыя «Апошні шлях», што ўяўляе сабой групу асуджаных на сьмерць пакутнікаў, што спускаліся на дно ямы. Яе аўтарства належыць беларускаму архітэктару, старшыні жыдоўскіх суполак Беларусі Леаніду Левіну, беларускаму скульптару Аляксандру Фінскаму і скульптару зь Ізраілю Эльзы Полак.
Тут жа закладзеная алея Праведнікаў народаў сьвету, і з часам тут будуць высаджаны шматлікія дрэвы са спэцыяльнымі дошчачкамі зь імёнамі тых людзей, якія ратавалі жыдаў, рызыкуючы ўласнымі жыцьцямі, падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную.
Гісторыя
рэдагавацьНа гэтым месцы 2 сакавіка 1942 году фашыстамі было расстраляна каля 5 тысячаў вязьняў менскага гета. Гранітны абэліск у гонар страшнай трагедыі менскага й сусьветнага жыдоўства быў усталяваны яшчэ 1947 годзе.
Ужо ў наш час (1990-я) было прынятае рашэньне аб увекавечаньні трагедыі ў больш маштабным мэмарыяле, што і было ажыцьцёўлена ў 2000 годзе, хоць у цэлым работы па ўладкаваньні мэмарыялу працягваліся 8 гадоў. Пры іх выкананьні не ўжывалася тэхніка, таксама было вырашана не праводзіць раскопак. Паводле першага варыянту праекту скульптурная група павінна ўтрымліваць больш канкрэтыкі, хоць і даволі абстрактнай (у прыватнасьці, павінны былі быць фігуры скрыпача або цяжарнай жанчыны, у прынцыпе таксама былі б ўборачнымі выявамі). Аднак, у рэшце рэшт канчатковы праект аказаўся больш эстэтычна выразным, аднак пазбаўленым адкрыта нацыянальнага калярыту.
Кожны год 2 сакавіка на тэрыторыі Мэмарыялу адбываюцца жалобныя памінальныя мітынгі. Саюз беларускіх жыдоўскіх арганізацыяў і суполак выступаюць ініцыятарамі правядзеньня Дзён памяці Галакосту, у Менску праходзяць міжнародныя «круглыя сталы», прысьвечаныя вывучэньню трагедыі жыдоўства Беларусі.
Мэмарыял некалькі разоў падвяргаўся праявам вандалізму[1].
Мэмарыял «Яма»
|
Чорны абэліск
|
Алея Праведнікаў сусьвету
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Помнік Яма на www.minsk-old-new.com (рас.)