Аляксандар Пшчолка
Аляксандар Раманавіч Пшчолка (псэўданім: Белорусс, А. Крицкий, 1869 г., Чарсьцьвяды — 1943 г.) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.
Аляксандар Пшчолка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Белорусс, А. Крицкий |
Нарадзіўся | 1969 год Чарсьцьвяды, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 1943 год |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, адвакат, публіцыст, этнограф |
Жанр | апавяданьне, нарыс |
Мовы | расейская, беларуская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў у 1890 годзе Віцебскую духоўную сэмінарыю. Служыў у Маркавым манастыры (1890 г., Віцебск). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладнікам у лясным тэхнікуме. З 1907 году ў акруговым судзе г. Вільня, міравым судзьдзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губэрнскім судзе ў Старой Таропе Калінінскай воласьці. Друкаваўся з 1898 году ў «Витебских губернских ведомостях», пазьней у газэтах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў па-беларуску і расейску.
Выдаў больш за 10 кнігаў апавяданьняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасьць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія сьвяты»).
Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».
Літаратура
рэдагаваць- Васілевіч У. А. Пшчолка Аляксандр Раманавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 149. — С. 149.
- Проф. Е. Карскі. Беларускі пісьменьнік-народнік А. Р. Пшчолка. // Рунь : часопіс. — 1920, 16 мая. — № 3. — С. 7, 8.
- Пшчолка Аляксндр. / біяграфічныя зьвесткі: Тарасава Т М.; бібліяграфія: Махнач Т. М. // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1995. — Т. 5, Пястрак—Сяўрук. — С. 85, 86. — ISBN 5-85700-168-4.
- Пшчолка Аляксандр Раманавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 — С. 12.
- Мікола Чарвякоў. Прывітаньне з-за кардону. (Гутарка з А. Пшчолкай). // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 12 кастрычніка. — № 6. — С. 3.