Сялянская праўда
«Сяля́нская пра́ўда» — заходнебеларуская газэта. Выдавалася з 28 верасьня да 17 сьнежня 1924 году ў Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень.
Сялянская праўда | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | Антон Войцік |
Рэдактар | Антон Войцік[d] |
Заснаваная | 28 верасьня 1924 |
Закрытая | 17 сьнежня 1924 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Рэдактар Антон Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненьні да працоўных і нацыянальных меншасьцей. Пісала пра партызанскі рух у Заходняй Беларусі, нацэльвала масы на адстойваньне сваіх палітычных і эканамічных правоў, на змаганьне за беларускую школу, асьвету, каапэратывы. Крытыкавала беларускіх праўрадавых палітычных дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабраньня» Станіслава Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Арсень Паўлюкевіч і інш.
Асьвятляла грамадзка-палітычнае жыцьцё ў БССР. Зьмяшчала артыкулы (У. Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрвію М. Чарвякова з А. Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Беларускай драматычнай майстроўні і інш.
Выйшлі 34 нумары. Забароненая польскімі ўладамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нумар сялянскай праўды на Беларускай палічцы
- «Сяля́нская пра́ўда» (1924) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)