«Ми́нское сло́во» (бел. Ме́нскае сло́ва) — газэта расейскага нацыяналістычнага кірунку, якая выдавалася ў Менску з 3 студзеня 1906 па 15 чэрвеня 1912 году[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Рэдактарам газэты быў Дзьмітры Скрынчанка(ru), які дагэтуль быў рэдактарам газэты «Минские епархиальные ведомости». Да 2 лістапада 1906 году газэта мела назву «Минская речь». Газэта выходзіла ва ўмовах умацаваньня ўплыву расейскіх нацыяналістычных настрояў на Беларусі (напрыклад, чарнасоценцы і акцябрысты на выбарах у III і IV Дзяржаўныя думы атрымалі ў беларускіх губэрнях абсалютную большасьць месцаў[2]), праводзіла антыпольскую і антыгабрэйскую агітацыю, выказвалася супраць беларускага нацыянальнага руху, газэты «Наша Ніва», падтрымлівала ідэі заходнерусізму.

Дзьмітры Скрынчанка пісаў:

З адкрыцьцём «Минского слова» пачалася, я б сказаў, новая эпоха ў грамадзкім жыцьці Беларусі, дагэтуль нябылай па сваёй нацыянальна-расейскай энэргіі; ніколі яшчэ тут не крынічыла расейская нацыянальная думка.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
С открытием «Минского слова» началась, я бы сказал, новая эпоха в общественной жизни Белоруссии, дотоле небывалая по своей национально-русской энергии; никогда еще тут не била таким ключом русская национальная мысль.

Скрынченко Д. В. Мои воспоминания[3]

У заснаваньні і выданьні «Минского слова» садзейнічаў япіскап Менскі і Тураўскі Міхаіл.[4][1] Неўзабаве пасьля яго сьмерці ў канцы траўня 1911 году Скрынчанка закрыў газэту з-за рознагалосьсяў з новымі духоўнымі і свецкімі ўладамі.[5]

  1. ^ а б Колмаков В. Верный сын православного отечества // Воронежские епархиальные ведомости (рас.). — № 3 (70). — 2003.
  2. ^ Экономическое и политическое развитие Беларуси в 1907—1913 гг — ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ (XX — начало XXI в.)  (рас.)
  3. ^ Скрынченко Д. В. Мои воспоминания (рас.).
  4. ^ Скрынченко Д. В. По поводу текущих событий // Минские епархиальные ведомости (рас.). — № 22. — 1909.
  5. ^ Колмаков В. Д. Проблемы церковной реформы в публицистике Д. В. Скрынченко.