Ксэракс Беларускі
Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах.
Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла 6 нумароў. Кола аўтараў — пераважна полацкае літаратурнае асяродзьдзе (Сяржук Сокалаў-Воюш, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш, Вінцэсь Мудроў, Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі і іншыя). Таксама ў альманаху друкаваліся творы Славаміра Адамовіча, тэксты полацкага рок-гурту «Мясцовы час». Падшыўку часопіса спрабуе набыць брэмэнская бібліятэка.
Літаратура
рэдагавацьАлесь Аркуш. «Аскепкі вялікага малюнку».— Менск: Логвінаў, 2007. — 136 с. // Эсэ пра альманах.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ксэракс беларускі // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. ISBN 985-6374-08-1.
- Друкарскія таямніцы — да дзесяцігодзьдзя з пачатку выданьня «Ксэраксу Беларускага»