Мясцовы час (гурт)

беларускі рок-гурт

«Мясцо́вы ча́с» — беларускі рок-гурт з Полацку.

Мясцовы час
Гады 1987—1992, 1997—2000
Краіна
Месца ўтварэньня Наваполацак
Мова беларуская мова і расейская мова
Жанр Рок
Выдавец Каўчэг, БМАgroup
Удзельнікі Алесь Кузьмін
Вячаслаў Макас
Валеры Драко
Аляксандар Сьвідрыцкі
Руслан Парфёнаў

Гісторыя

рэдагаваць

Пачатак творчасьці

рэдагаваць

Гурт нарадзіўся ў 1987 годзе ў Полацку. Заснавальнікамі гурту былі Алесь Кузьмін (Алуф) і Вячаслаў Макас — навучэнцы Полацкага палітэхнікума. Гурт першапачаткова меў назву «Местное время» і сьпяваў на расейскай мове. У тым жа годзе да гурту далучыліся бубнач Аляксандар Сьвідрыцкі і гітарыст Валеры Драко.

Гурт робіць свой першы дэма-запіс «Местное время» і прымае ўдзел у некалькіх канцэртах, на якіх знаёміцца з «Мрояй». Пад уплывам «Мроі», а таксама Сержука Сокалава-Воюша і Алеся Аркуша, гурт пачынае сьпяваць па-беларуску і мяняе назву на «Мясцовы час».

З траўня 1990 году гурт пачаў сталае супрацоўніцтва з Алесем Аркушам. Тэксты ў гурце пісалі Аляксандар Сьвідрыцкі і Алесь Кузьмін па-маскальску, на беларускую мову іх перакладаў Алесь Аркуш, пераклаў тэксты песень з альбомаў «Мой дом» (1990) і «Наша ўскраіна» (1991).

Першыя посьпехі

рэдагаваць

У 1988 годзе «Мясцовы час» удзельнічае ў Наваполацкім гарадзкім фэсьце дзе атрымлівае прыз «Надзея фэсту», прыз глядацкіх сымпатыяў і прыз за найлепшую аўтарскую песьню.

Песьня «Наш шлях» трапляе на гіт-парад радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і перамагае па выніках галасаваньня. Пазьней песьні «Вартаўнік» і «Будзе так» трапляюць на складанку Гіт-Парад беларускай Маладзёжнай, якую выдавала ўсесаюзная фірма «Мэлёдыя».

У 1989 годзе запісваецца першы альбом Слота, гурт удзельнічае ў фэсьце «Рок-крок». У тым жа годзе ў гурце зьяўляецца клявішнік Руслан Парфёнаў.

У красавіку 1990 году гурт удзельнічае ў фэсьце «Рок-кола» і запісвае другі альбом Мой дом. У 1991 Мясцовы час прымае ўдзел у Менскім фэсьце «Тры колеры», дзе знаёміцца з мазырскім гуртам «Отражение», які ў той час ствараў уласную гуказапісваючую студыю. На гэтай студыі Мясцовы час запісвае свой самы пасьпяховы альбом Наша ўскраіна. У гэтым жа годзе гурт удзельнічае ў фэсьце беларускай музыкі «Басовішча» (прыз «Лепшая група»), праводзіць акустычны канцэрт у Полацкай Сафіі. Таксама музыкі прымаюць удзел ў вялікім канцэрце «Рок за незалежнасьць», што праводзіўся на плошчы Леніна ў Менску.

У 1992 годзе гурт зноў удзельнічае ў «Басовішчы», праводзіць канцэрты ў Менску і Мазыры.

Распад гурту

рэдагаваць

Паступова ў гурце зьяўляюцца фінансавыя праблемы, пагаршаюцца адносіны паміж музыкамі. Алесь Кузьмін і Руслан Парфёнаў спрабуюць запісаць дэма для швэдзкай гуказапісваючай кампаніі. У канцы 1992 году гурт распадаецца.

У 1997 годзе Алесь Кузьмін, Аляксандар Сьвідрыцкі і Валеры Драко спрабуюць ізноў аднавіць гурт. Замест бас-гітарыста Вячаслава Макаса прыходзіць Уладзіслаў Пальшын. З новым саставам гурт запісвае новы альбом Халі-галі, удзельнічае ў канцэрце «АнтыСНІД», фэсьце «Стракаты сусьвет» і ў «Славянскім базары».

У 1999 годзе Аляксандар Сьвідрыцкі трапляе за краты. У 2001 годзе вакаліст Алесь Кузьмін зьяжджае ў Нямеччыну. Гурт распадаецца канчаткова.

У 2012 годзе трагічна загінуў Аляксандар Свідрыцкі. У 2023 годзе ў пажары загінуў Валеры Драко.

Удзельнікі

рэдагаваць

Дыскаграфія

рэдагаваць

Складанкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць