Але́на Кісіле́ўская (па-ўкраінску: Олена Кисілевська; дзявочае прозьвішча: Сіменовіч, псэўданімы: О. Галічанка, Каліна, Нязнана; 24 сакавіка 1869, в. Фільваркі, цяпер у складзе Манастырыскі Цярнопальскай вобласьці, Украіна — 29 сакавіка 1956, Атава, Канада) — украінская пісьменьніца, журналістка, рэдактарка ​​і выдаўчыня, грамадзка-палітычная і культурна-асьветніцкая дзяячка[1].

Алена Кісілеўская
укр. Олена Кисілевська
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Алена Львоўна Сіменовіч
Псэўданімы О. Галичанка, Калина, Незнана
Нарадзілася 24 сакавіка 1869(1869-03-24)
Памерла 29 сакавіка 1956(1956-03-29) (87 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналістка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1900-1956
Дэбют 1900
Значныя творы «Листи з-над Чорного моря» (1939), «По рідному краю» (1951)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара а. Льва Сіменовіча. Дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Фільваркі (цяпер Падгароднае ў складзе места Манастырыскі). Пасьля сьмерці бацькі, сьвятара, у 1884 годзе паступіла ў Выдзілаўскую навучальню ў Станіславове (цяпер Івана-Франкоўск). Тут яна ўступіла ў «Таварыства рускіх жанчын», заснаванае ў 1884 годзе Натальляй Кобрынскай, далучылася да жаночага руху ў Галіцыі[2].

Яна стала актыўнай удзельніцай і заснавальніцай першых жаночых таварыстваў у Станіславове («Рускае жаночае таварыства»), Каламыі («Рускі жаночы гурток»); працавала ў Львоўскай жаночай суполцы. Падчас Першай сусьветнай вайны працавала ў «Жаночым дапаможным камітэце для стральцоў і іншых жаўнераў». За самаадданую працу ў камітэце яна атрымала высокую ўзнагароду аўстрыйскага ўраду — Срэбны крыж[3].

У 1919—1939 гадах жыла і працавала ў Каламыі: у 1923—1928 гадах была арганізатаркай-рэфэрэнткай Саюзу ўкраінак; у 1929—1935 гадах была сэнатаркай польскага парлямэнту ад Украінскага нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднаньня (УНДА). У 1935 г. займала пасаду загадніцы сэкцыі гаспадыняў пры таварыстве «Вясковы гаспадар»[4].

Пасьля Другой сусьветнай вайны Алена Кісілеўская жыла ў Заходняй Эўропе як перамешчаная асоба ў Польшчы (вёска Крыніца на Лемкаўшчыне). Затым пераехала ў Нямеччыну, а пасьля эмігравала ў Канаду: ейная дзейнасьць на эміграцыі стала лягічным працягам шматгадовай працы на радзіме. У 1948 годзе ўзначаліла Сусьветную фэдэрацыю ўкраінскіх жаночых арганізацыяў[5].

Пісьменніца не адыходзіла ад пяра, вяла перапіску з сябрамі, якія жылі ў Канадзе, ЗША, пісала артыкулы, успаміны[6].

Алена Кісілеўская памерла 29 сакавіка 1956 году ў Атаве, Антарыё, Канада[7].

Творчасьць

рэдагаваць

Публіцыстычную і літаратурную дзейнасьць пачала ў 1900 г.[8]

Вядомая як аўтарка апавяданьняў і нарысаў з жыцьця галіцкіх сялянаў і інтэлігенцыі. Пры садзейнічаньні Івана Франко ў 1903 г. у часопісе «Літаратурна-навуковы веснік» пад псэўданімам «Каліна» зьявіўся цыкаль апавяданьняў («Каліка», «Лікарка», «В поштовім бюро», «Огонь»). Пазьней у пэрыядычным друку былі апублікаваныя апавяданьні «Море» (1906), «Нові чобітки» (1908), «Іваниха розповідає» (1911), «В горах» (1913), «Покутське село», «Осінньою порою» «Гей, там, у зелених верхах»(1924)[9].

Ейныя першыя артыкулы былі апублікаваны ў «Діле». Разам з Уладзімірам Бачынскім уздымала праблему жаночай эмансыпацыі ў дадатку да газэты «Жиноче дело»[10].

Росквіт літаратурнай дзейнасьці (1920—1930 гг.) — пэрыяд журналісцкай працы, зьвязаны з шматлікімі паездкамі па Ўкраіне і за ейныя межы. Уражаньні ад блізкіх і далёкіх падарожжаў ляглі ў аснову рубрыкі «З моїх мандрівок»: тут яна пастаянна друкавала падарожныя нарысы, рэпартажы, партрэты. Яна дасылала ў часопісы шмат апавяданьняў, навэляў, нарысаў; напісала дакумэнтальныя кнігі: «Швейцарія», «Подорож до Африки», «Під небом півдня»(1935), «Листи з-над Чорного моря» (1939), «По рідному краю» (1951), белетрызаваныя апавяданьні аб жыцьці і побыце народаў і гісторыка-этнаграфічныя замалёўкі[11].

За мяжой выдала зборнік нарысаў «На роднай зямлі» (1955), а таксама выдала шэраг успамінаў пра Вольгу Кабылянскую, Натальлю Кобрынскую, І. Краўчанку, Алену Цялігу, О. Басараб, А. Чайкоўскага. Многія ейныя мастацкія творы, публіцыстычныя артыкулы, замалёўкі і ўспаміны захоўваюцца ў архіве ў Атаве[12].

• «Швейцарія»(1935),

• «Подорож до Африки»(1935),

• «Під небом півдня»(1935),

• «Листи з-над Чорного моря» (1939),

• «По рідному краю» (1951).

  1. ^ Кисілевська Олена Львівна / П. І. Арсенич // Енциклопедія Сучасної України [Електронний ресурс] / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2013.
  2. ^ Кисілевська Олена Львівна / П. І. Арсенич // Енциклопедія Сучасної України [Електронний ресурс] / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2013. — Режим доступу: https://esu.com.ua/article-6588
  3. ^ Богачевська-Хом’як М. Білим по білому: Жінки в громадському житті України, 1884—1939. К., 1995.
  4. ^ Зайцев О. Ю. Кисілевська Олена Львівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2007. — Т. 4: Ка — Ком. — С. 303.
  5. ^ Воронин О. До читачів // Кисілевська О. По рідному краю. — Торонто: Добра книжка, 1955. — С. 5—8.
  6. ^ Зайцев О. Ю. Кисілевська Олена Львівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2007. — Т. 4: Ка — Ком. — С. 303.
  7. ^ Мельничук Б.. Кисілевська Олена Львівна // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2005. — Т. 2: К — О. — С. 72.
  8. ^ Русова С. Олена Кисілевська // Наші визначні жінки. Літературні характеристики-силюети. — Вінніпег : Накладом Союзу українок Канади, 1945. — С. 101—105.
  9. ^ Мельничук Б. Кисілевська Олена Львівна // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2005. — Т. 2: К — О. — С. 72.
  10. ^ Савчук М. Кисілевських родина // Енциклопедія Коломийщини. — Зш. 7. Кн. 1 — Коломия: Вік, 2021. — С. 96—100.
  11. ^ Русова С. Олена Кисілевська // Наші визначні жінки. Літературні характеристики-силюети. — Вінніпег : Накладом Союзу українок Канади, 1945. — С. 101—105.
  12. ^ Воронин О. До читачів // Кисілевська О. По рідному краю. — Торонто : Добра книжка, 1955. — С. 5—8.