Алена Цяліга
Алéна Цяліга (па-ўкраінску: Теліга Олена; 21 ліпеня 1906, в. Ільлінскае, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя — 21 лютага 1942 (?), Кіеў, Украіна) — украінская паэтка, пісьменьніца, публіцыстка, літаратурная крытыца.
Алена Цяліга | |
Олена Теліга | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Алена Іванаўна Шаўгенава (Олена Іванівна Шовгенова) |
Нарадзілася | 21 ліпеня 1906[1] |
Памерла | 21 лютага 1942[1] (35 гадоў) або 22 лютага 1942[2] (35 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Іван Шаўгенеў[d] |
Сужэнец | Міхайла Цяліга[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка, літаратурны крытык, актывіст за права жанчын, публіцыстка |
Гады творчасьці | 1928—1942 |
Жанр | паэзія |
Мова | украінская мова[4] |
Дэбют | 1928 |
Значныя творы | «Душа на сторожі» (1946), «Прапори духа» (1947) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў падмаскоўным Ільінскім (дакладнае месца нараджэньня невядома: каля Масквы ёсьць тры населеныя пункты з такой назвай) у інтэлігентнай украінскай сям’і: бацька Іван Апанасавіч Шаўгенаў — вядомы навуковец (выкладаў у Маскоўскім інжынэрнай навучальні), інжынэр-гідратэхнік, родам з Слабадзкой Украіны. Маці — Юліяна (Ульляна) Нальянч-Качкоўская, настаўніца, паходзіла з Падольля, з старажытнай украінскай праваслаўнай сьвятарскай сям’і зь беларускімі каранямі. Калі Аленцы споўнілася пяць гадоў, Шаўгенавы пераехалі ў Пецярбург[5].
У 1918 годзе разам зь сям’ёй пераехала ў Кіеў. Тут яна навучалася ў жаночай гімназіі Аляксандры Дучынскай. З згортваньнем прыватнай адукацыі і загадам, што ўсе дзеці павінны вучыцца ў адных і тых жа звычайных працоўных школах, Алена навучалася ў агульнай школе[6].
14 лістапада 1920 г. ейны бацька, прафэсар Кіеўскага палітэхнічнага інстытуту, дырэктар Дэпартамэнту водных, шашэйных і грунтавых дарог Міністэрства шляхоў ураду УНР (Украінскай Народнай Рэспублікі), разам з урадам быў эвакуяваны ў Польшчу. Алена засталася ў Кіеве без сродкаў да існаваньня і была вымушаная палоць грады ў вёсках пад Кіевам, дапамагаць маці прадаваць або мяняць рэчы, каб купіць прадукты[7].
З ліпеня 1922 году сям’я пасялілася ў Подэбрадах у Чэхаславаччыне. У той час ейны бацька быў рэктарам Украінскай гаспадарчай акадэміі. Тут Алена ўвайшла ў кола маладых украінскіх паэтаў і інтэлігенцыі, былых жаўнераў Арміі УНР[8].
У 1922-23 гадах навучалася на ўкраінскіх матурных курсах у Подэбрадах, пасьля чаго атрымала «матуру» — дакумэнт, які даваў права паступаць у вышэйшую школу. У 1923—1929 гадах навучалася на гісторыка-філялягічным факультэце Ўкраінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава ў Празе[9].
У 1928 годзе пачала літаратурную дзейнасьць і друкавалася ў «Літературно-науковому вістнику» (1922—1932), які ў той час выходзіў у Львове пад рэдакцыяй Дмітра Данцова, які адыграў важную ролю ў фармаваньні нацыяналістычнага сьветапогляду А. Цялігі. Менавіта ў Чэхаславаччыне яна стала паэткай, публіцысткай і літаратуразнаўцай[10].
З верасьня 1929 па 1939 жыла ў Варшаве[11].
У самым пачатку Другой сусьветнай вайны з 1939 па 1941 год знаходзілася ў Кракаве. У сьнежні 1939 году ўступіла ў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) і пачала актыўную дзейнасьць. З пачаткам савецка-нямецкай вайны 1941-45 у ліпені 1941 г. у складзе «паходных груп» АУН разам з У. Самчуком перабралася ў Львоў, у верасьні — у Роўна, а 22 кастрычніка 1941 г. прыбыла ў акупаваны Кіеў. А. Цяліга ўзначальвала Саюз украінскіх пісьменьнікаў, рэдагавала штотыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да газэты «Українське слово» «Літаври»[12].
Дзякуючы ейным намаганьням быў выратавалі ад арышту і расстрэлу немцамі паэт жыдоўскага паходжаньня Якаў Гальпэрын, якому выдалі дакумэнты на новае прозьвішча (Якаў Галіч)[13].
З пачаткам масавых арыштаў сярод украінскіх нацыяналістаў з боку нямецкіх уладаў А. Цяліга адмовілася выконваць загад кіраўніцтва арганізацыі пакінуць Кіеў. 9 лютага 1942 г. была арыштаваная гестапа. Расстраляная і пахаваная ў Бабіным Яры. Дакладная дата сьмерці паэткі невядомая. Ейны паплечнік А. Штуль-Ждановіч лічыў, што яна памерла 13 лютага[14], паводле іншай вэрсыі, гэта адбылося 21 лютага[15].
Творчасьць
рэдагавацьПершыя выданьні паэтычных твораў у асобных зборніках выйшлі ў друк у эміграцыі ў пасьляваенны час, пасьмяротна: зборнікі «Душа на сторожі» (1946), «Прапори духа» (1947), «О.Теліга: Збірник» (1977), «Полум’яні вежі» (1977))[16].
Ейная паэзія адрозьніваецца арыгінальнасьцю, тонкім лірызмам і тэмай гераічнага пакліканьня[17]. У сваіх публіцыстычных творах пісьменьніца закранала пытаньні эстэтыкі літаратуры, вызначэньня ідэйнага скіраваньня ўкраінскага культурнага працэсу, ідэалу сучаснай украінскай жанчыны, асуджала дух нявольніцкай пакорлівасьці[18].
Значная частка вершаў паэткі лічыцца згубленай[19].
Творы
рэдагавацьПасьмяротныя эміграцыйныя выданьні
рэдагаваць• «Душа на сторожі» (1946)
• «Прапори духа» (1947)
• «О. Теліга. Збірник» (1977)
• «Полум’яні межі» (1977).
Выданьні ў незалежнай Украіне
рэдагаваць• Теліга О. О краю мій…: Твори, документи, біографічний нарис. — К.: Вид-во ім. Олени Теліги, 1999. — 496 с.
• Теліга О. Листи. Спогади / Упоряд., вст. ст., прим. Н. Миронець. — К.: Вид-во ім. Олени Теліги, 2003. — 400 с.
• Теліга О. Вибрані твори / Упоряд. О. Зінкевич. — К.: Смолоскип, 2006. — 344 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Левитас И. М. Телига не была расстреляна в Бабьем Яру | Общество | The Kiev Times (рас.) — 2013.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Теліга О. О краю мій…: Твори, документи, біографічний нарис. — 2-ге вид., випр. і допов. — К.: Вид- во імені Олени Теліги, 2006. — С. 315—316, 440—441.
- ^ Теліга О. О краю мій…: Твори, документи, біографічний нарис. — 2-ге вид., випр. і допов. — К.: Вид- во імені Олени Теліги, 2006. — С. 315—316, 440—441.
- ^ Миронець Н. Біографія Олени Теліги: неточності, помилки, фальсифікації // Олена Теліга: За спільноту в нації і за братерство в народі. Матеріали Науково-практичної конференції. — УВС ім.. Ю. Липи. — Київ, 2017. — С. 31.
- ^ Ананченко Т. Тож де й коли народилась Олена Теліга, або дещо про легенди і факти / Т. Ананченко // Слово Просвіти. — 2005. — 16 листопада. — С. 19-20.
- ^ Ананченко Т. Тож де й коли народилась Олена Теліга, або дещо про легенди і факти / Т. Ананченко // Слово Просвіти. — 2005. — 16 листопада. — С. 19-20.
- ^ Абліцов В. Г. Теліга Олена // Український Все-Світ. — Т. 1. — К.: КИТ, 2011. — С. 293—295.
- ^ Абліцов В. Г. Теліга Олена // Український Все-Світ. — Т. 1. — К.: КИТ, 2011. — С. 293—295.
- ^ Кот С. І. Теліга Олена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 47.
- ^ Кот С. І. Теліга Олена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 47.
- ^ Штуль-Жданович О. Ціною крови. — Нью-Йорк; К.; Торонто: Вид-во ім. Олени Теліги, 1997. — 592 с.
- ^ Миронець Н. «І злитись знову зі своїм народом». Біографічний нарис // Теліга О. О краю мій…: Твори, документи, біографічний нарис. — 2-ге вид., випр. і допов. — К.: Вид- во імені Олени Теліги, 2006. — С.311- 400.
- ^ Кот С. І. Теліга Олена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 47.
- ^ Шпак В. Олена Теліга // Гроно нездоланних співців: Літ. портр. укр. письм. ХХ ст. / Упоряд. В. І. Кузьменко. — К., 1997. — С. 227—239.
- ^ Абліцов В. Г. Теліга Олена // Український Все-Світ. — Т. 1. — К.: КИТ, 2011. — С. 293—295.
- ^ Олена Теліга // Ю. Ковалів, Історія української літератури ХХ ст. — Кн. 2. — К.: Либідь, 1998, http://www.ar-buz.narod.ru/ukrlit.files/Teliga.htm
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|