Натальля Кобрынская
Ната́льля Ко́брынская (па-ўкраінску: Наталія Кобринська; 8 чэрвеня 1855, вёска Бэлелуя, Сьняцінскага павету, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імпэрыя — 20 студзеня 1920, Балехаў, Івана-Франкоўшчына, Украіна) — украінская пісьменьніца, выдаўца, фэміністка, арганізатарка жаночага руху ва Ўкраіне[3].
Натальля Кобрынская | |
Наталія Кобринська | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Наталія Озаркевич |
Нарадзілася | 8 чэрвеня 1855[1] або 8 чэрвеня 1851 |
Памерла | 22 студзеня 1920[1] |
Род | Азаркевічаў |
Бацькі | Іван Азаркевіч Тэафілія Акунеўская |
Муж | Тэафіль Кобрынскі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, актывіст за права жанчын, рэдактарка, фэміністка |
Гады творчасьці | 1883-1920 |
Кірунак | Проза, публіцыстыка |
Мова | чэская мова[2] |
Дэбют | 1883 |
Значныя творы | Шумінська, 1883, Виборець, 1926 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНатальля Кобрынская нарадзілася ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. Бацька пісьменьніцы сьвятар Іван Азаркевіч (1826—1903) — дэпутат Галіцкага сойму і аўстрыйскага парлямэнту (райхсрату), грамадзкі дзеяч, пісаў вершы. Маці — Акунеўская Тэафілія (прадстаўніца старажытнаўкраінскага роду Акунеўскіх). Стрыечнай сястрой Натальлі была лекарка, фэміністка і грамадзкая дзяячка Сафія Акунеўская.
Памерла 22 студзеня 1920 г. у Балехаве ад тыфу.
Фэмінісцкая дзейнасьць
рэдагавацьНатальля Кобрынская стаяла ля вытокаў украінскага фэмінізму.
У 1883 г. зьявілася апавяданьне «Шумінська» (пазьней названае «Дух часу»), а праз год — аповесьць «Задля кусника хліба». Тады Натальля Кобрынская зразумела, што мэтай ейнага жыцьця зьяўляецца рэалізацыя фэмінісцкіх ідэяў праз літаратурныя творы. Іван Франко неаднаразова падкрэсліваў, што ейныя публіцыстычныя творы ня могуць служыць разьвіцьцю жаночага духу так эфэктыўна, як ейныя мастацкія творы[4].
У 1884 г. у Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск) Н. Кобрынская выступіла з ініцыятывай заснаваньня першай украінскай жаночай арганізацыі «Товариство руських жінок»[5].
У чэрвені 1887 года Наталля Кобрынская і Алена Пчолка падрыхтавалі і выдалі альманах «Першы вянок» — анталёгію жаночай творчасьці, якую збіралі і выдавалі жанчыны. «Першы вянок» заклаў асновы для разьвіцьця жаночых часопісаў, якія рэдагавалі і выдавалі ўдзельніцы такіх гурткоў. На старонках альманаху публікаваліся фэмінісцкія артыкулы Н. Кобрынскай: «Про рух жіночий в новійших часах», «Руське жіноцтво в Галичині в наших часах», «Замужня жінка середньої верстви», «Про первісну ціль Товариства руських жінок в Станіславові»[6]. Натальля Кобрынская вяла актыўную грамадзкую дзейнасьць, арганізоўвала збор подпісаў за права жанчынаў на навучаньне ва ўнівэрсытэтах і гімназіях. На Галіцкі сойм быў вынесены шэраг ейных патрабаваньняў і прапановаў аб абароне правоў сялянаў.
З 1893 па 1896 гады Натальля Кобрынская займалася выдавецкай справай. У ейным выдавецтве «Жіноча справа» выходзяць тры кнігі альманаху «Наша доля»[7].
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачала ў 1883 годзе. Асноўныя зборнікі апавяданьняў: «Ядзя і Катруся» (1890), «Дух часу» (1898), «Казки» (1904). У творчасьці галоўную ўвагу прысьвяціла трагічнаму лёсу жанчыны, ейнай залежнасьці. У мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яна адлюстроўвала два супрацьлеглыя сьветы — зьбяднелую галіцкую вёску і багатую шляхту («Ядзя і Катруся»), апісвала абуджэньне ўкраінскай нацыянальнай сьвядомасьці («Виборець»), народныя звычаі і павер’і («Рожа», «Чортище»), падзеі і жахі Першай сусьветнай вайны («Полишений», «Свічка горить», «Каліка», «На цвинтарі»)[8].
Творы
рэдагаваць• Кобринська Н. Виборець / Наталя Кобринська. — Київ: Рух, 1926. — 44 с.
• Кобринська Н. Оповідання / Наталя Кобринська; ред. й передм. А. Березинського. — Харків: Рух, 1929. — 425, 7 с.
• Вибрані оповідання / Н. І. Кобринська. — Львів: Книж.-журн. вид-во, 1954. — 214 с.
• Вибрані твори / Н. І. Кобринська. — К.: Держ. Вид-во худож. л-ри, 1958. — 417 с.
• Вибрані твори / Н. І. Кобринська. — К.: Дніпро, 1980. — 446 с.
• Дух часу: Оповідання, повість / Н. І. Кобринська. — Львів: Каменяр, 1990. — 352 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Енциклопедія історії України (укр.) — Київ: Наукова думка, 2003. — ISBN 966-00-0632-2
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Гундорова Т. І. Кобринська Наталія Іванівна // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: [б. в.], 2013. — Т. 13: Киї — Кок. — С. 422. — ISBN 978-966-02-6814-2.
- ^ Гупало С. Феміністка // Дзеркало тижня. — № 9. — 8 березня 2008.
- ^ Віра Агеєва, Ірина Борисюк, Оксана Пашко, Олена Пелешенко, Ольга Полюхович, Оксана Щур. Бунтарки: нові жінки і модерна нація. — Київ, 2020. — 368 с — ISBN 978-617-7622-21-4.
- ^ Жовтуля І. Від літератури до фемінізму / І. Жовтуля // Сучасність, 2002. — № 11. — С. 84-89.
- ^ Погребенник Ф. Три фотопортрети Наталії Кобринської // Сл. І час. — 1995. — № 5/6. — С. 31-32.
- ^ Кізченко В. І. Кобринська Наталія Іванівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2007. — Т. 4: Ка — Ком. — С. 373. — 528 с.: іл. — ISBN 978-966-00-0692-8.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|