Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі
Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі — дакумэнт, які быў прыняты на сходзе ліцьвінаў, у дакумэнце было абвешчанае нацыянальнае адраджэньне ліцьвінаў. Сход адбыўся 20 траўня 2000 року, у ім удзельнічалі гэткія вядомыя асобы як Андрэй Мельнікаў, Вітаўт Чаропка й шмат іншых. Гэтая падзея зьяўляецца адной з найважнейшых у найноўшай гісторыі ліцьвінства.
Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Прыняцьце | 20 траўня 2000 (24 гады таму) |
Ухваленьне | Сход ліцьвінаў |
Падпісаньне | Віктар Нагнібяда Андрэй Юцкевіч |
Уступ у сілу | 20 траўня 2000 |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? . |
На ўстаноўчым сходзе 2000 году яго арганізатары Віктар Нагнібяда і Андрэй Юцкевіч у якасьці мэты назвалі адасабленьне Заходняй Беларусі ў асобную дзяржаву або яе далучэньне да Польшчы, а таксама далучэньне да Расеі ўсёй астатняй Беларусі (Рыскі падзел). У 2005 годзе ў працяг свай дзейнасьці Нагнібяда і Юцкевіч стварылі па-расейску сайт «Літванія», які выдалілі ў 2009 годзе пасьля ад’езду ў Польшчу. У 2017 годзе журналіст газэты «Новы час» Валер Руселік параўнаў расейскамоўны праект Літваніі зь іншым крамлёўскім сэпаратысцкім праектам «Вейшнорыя» ў кірунку гетаізацыі нерасейцаў. Руселік заўважыў, што расейская выведка выкарыстала для прыкрыцьця правакацыі шчырыя памкненьні людзей, для азначэньня якіх выкарыстоўвала абразьліва-функцыянальны тэрмін «карысныя ідыёты»(en)[1].
Тэкст акту
рэдагавацьМы, рэпрэзэнты ліцьвінскага народу, заяўляем, што ўсьведамляем сябе па нацыянальнасьці ліцьвінамі, і абвяшчаем аб існаваньні ліцьвінскай нацыі. Згодна з падставовым правам чалавека на нацыянальную самаідэнтыфікацыю просім дзяржаўныя органы і грамадзкія арганізацыі ўсіх краін разглядаць дадзены Акт як доказ існаваньня нацыі ліцьвінаў.
Удзельнікі сходу
рэдагаваць- Яўген Зарубейскі (Менск)
- Андрэй Мельнікаў (Гомель)
- Ігар Ігнатчык (Менск)
- Алена (Ваўкавыск)
- Валеры (Горадня)
- Вадзім Макееў (Пінск)
- Алесь Красоўскі (Пінск)
- Ігар Панамарэнка (Менск)
- Кастусь Кашэль (Менск)
- Генадзь Музычанка (Гомель)
- Вітаўт Чаропка (Менск)
- Марк Самотны (Жлобін)
- Мікола Максімаў (Рагачоў)
- Андрэй Лыч (Менск)
- Ськіргайла (Менск)
- Уладзіслаў Зонаў (Менск)
- Сяргей (Менск)
- Віктар Нагнібяда (Баранавічы)
- Андрэй Юцкевіч (Глыбокае)
- Юрась Мандрык (Ліда)
- Віктар Пастухоў (Ліда)
- Натальля Мандрык (Ліда)
- Артур Ганько (Ліда)
- Сяргей Манцэвіч (Менск)
- Уладзімер Бербераў (Менск)
Арганізатары
рэдагаваць- Віктар Нагнібяда (старшыня сходу)
- Андрэй Юцкевіч (сакратар сходу)
Вынікі
рэдагаваць- Выданьне часопіса «Літванія: Зборнік матэрыялаў аб Заходняй Беларусі», у якім былі апублікаваныя «Маніфэст ліцьвінаў», «Міты беларускай апазіцыі», «Альфабэт ліцьвінскі».
- Набываньне рухам большай вядомасьці.
- Зарганізаваньне ў далейшым канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: шанцы й пэрспэктывы».
- Ліцьвіны ў сацыяльных сетках віншуюць адзін аднаго з гэтым днём.
Думкі
рэдагавацьГісторык Вітаўт Чаропка, які ўдзельнічаў ва ўхваляваньні гэтага акту, паведаміў Радыё «Свабода»:
Ёсьць гістарычная вобласьць у Беларусі, якая звалася Літва. Яшчэ і зараз палешукі называюць ліцьвінамі беларусаў. Перад намі, перш за ўсё, стаяць культурныя мэты. Мы хочам вывучаць гісторыю Літвы, адрадзіць гэтае найменьне на Беларусі. Склалася нейкая супольнасьць, грамадзянская, як яна называецца – беларусы, але ёсьць людзі, якія сябе ня лічаць беларусамі. Яны лічаць сябе ліцьвінамі.
Таксама гісторык Анатоль Сідарэвіч мяркуе:
Гэта я не ўспрымаю сур’ёзна. Ёсьць такія ў нас разумнікі, якія хацелі б ператварыць Беларусь у Літванію. Гэта не навіна. Гэта ня мае пад сабой ніякай рэальнай глебы. Гэта тая самая шэлягоўшчына. Гэта гістарычная рамантыка. У палітыцы заўсёды знаходзяцца рамантыкі. У свой час у Польшчы былі рамантыкі, якія марылі адрадзіць Рэч Паспалітую ад мора да мора. Былі рамантыкі, якія казалі, што вы тут не ўбачыце Беларусь. Прайшло 50 гадоў – ёсьць Рэспубліка Беларусь. Хто толькі не абвяшчаў нам сьмерць.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Валер Руселік. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Газэта «Новы час», 14 верасьня 2017 г. Праверана 21 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пра падзею на Радыё «Свабода»
- Сьпіс удзельнікаў сходу
- Тэкст акту
- Пра часопіс «Літванія. Зборнік матэрыялаў аб Заходняй Беларусі»
- Дзейнасць на старонках часопіса «Кантакты і дыялогі» у верасьнёвым нумары
- У палоне аднаго міту