Вайшнорыя
Рэспубліка Вайшнорыя — віртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.
Вайшнорыя Viejšnoryja Рэспубліка Вайшнорыя | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай…» | |||||
Афіцыйная мова | вайшнорская | ||||
Сталіца | Горадня[1] | ||||
Найбуйнейшы горад | Горадня | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
Насельніцтва • агульнае |
15000 | ||||
Канфэсійны склад | Пастафарыяне, праваслаўныя, каталікі | ||||
Валюта | Талер (TLR) | ||||
Часавы пас | FET (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць | 30 жніўня 2017 | ||||
Аўтамабільны знак | VIE | ||||
Тэлефонны код | +375 |
Гісторыя станаўленьня
рэдагавацьАб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Назва
рэдагавацьВайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны)[2]. На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).
Адпаведнасьць законам Рэспублікі Беларусь
рэдагавацьПаводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь[4]. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.
У жніўні 2022 годe Лідскі раённы суд абвясьціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вайшнорыі[5].
Дзяржаўныя сымбалі
рэдагавацьЗаконам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў[6].
- Герб Вайшнорыі: Геральдычны гішпанскі шчыт блакітнага колеру. У першай чвэрці шчыта намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Па цэнтры шчыта намаляваны белы бусел, які зьвернуты ў бок сыністэру, які стаіць на правай назе, левую нагу падціснуўшы. Дзюба і ногі чырвоныя. Над галавой бусла намаляваная залатая карона. У ніжняй палове тры белыя хвалістыя лініі з чорнай акантоўкай;
- Сьцяг Вайшнорыі: Прамавугольнае палотнішча з трыма роўнымі гарызантальнымі палосамі, белай, блакітнай і белай. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. Па цэнтры намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Заканцоўкі крыжа зьлёгку пашыраны;
- Гімн Вайшнорыі: Аўтар музыкі і тэксту — гурт «EIZVA». (EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji).
Дзяржаўны лад
рэдагавацьСойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.
Сьвяты
рэдагавацьДзень Ініцыяцыі | 29 жніўня | Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце |
Дзень Незалежнасьці | 30 жніўня | Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны |
Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне | 21 верасьня | Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў |
Дзень Талера | 6 кастрычніка | Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы |
Дзень Канстытуцыі | 16 сакавіка | Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі |
Дзень Дзяржаўных сымбаляў | 6 траўня | Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі |
Традыцыйныя сьвяты:
Дзень Бусла. | Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка |
Міжнародныя сьвяты:
Дзень Сьвятога Патрыка | 17 сакавіка |
Дзень усіх сьвятых | 1 лістапада |
Эканоміка
рэдагавацьПрамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя[7]. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.
Міжнародныя адносіны
рэдагавацьДыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці[8].
Дэмаграфія
рэдагавацьБольш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка)[9].
Нацыянальныя стравы
рэдагавацьЯк у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год[10].
Культура і спорт
рэдагавацьРашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.
На роварным марафоне «Суседзі 2018»[11] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца[12]
На роварным марафоне «Суседзі 2019»[13] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца[14].
Асобы Вайшнорыі
рэдагаваць- Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік
- Алег Ларычаў, заснавальнік праекту па расфарбоўцы гарадзкіх менскіх будынкаў мураламі[15].
- Дзяніс Лаўнікевіч, стваральнік першай беларускай крыптавалюты талер.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://vkurier.by/106310
- ^ https://nn.by/?c=ar&i=196570
- ^ https://nv.ua/lifestyle/life/vymyshlennoe-gosudarstvo-vejshnorija-soobshchilo-o-pobede-v-uchenijah-zapad-2017-1894139.html
- ^ https://web.archive.org/web/20180830070752/http://mart.gov.by/sites/mart/home/activities/regulation-trade/trade-reg.html
- ^ В Беларуси объявили «экстремистскими» соцсети вымышленного государства Вейшнория. Его придумали во время военных учений Беларуси и России (рас.) Meduza
- ^ https://web.archive.org/web/20230516023635/https://vie.today/%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC/?law=6&session=3#!law/58/
- ^ https://web.archive.org/web/20180612144753/https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/
- ^ Euroradio - Twitter
- ^ https://twitter.com/CerbersBrothers/status/923501766045589504
- ^ http://belsat.eu/programs/yak-u-vyalikih-vajshnaryshkah-spraulyayuts-kutstsyu-i-varozhats-pra-nastupny-god/
- ^ https://web.archive.org/web/20180903234144/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2018
- ^ https://web.archive.org/web/20211024155926/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2018.pdf
- ^ https://web.archive.org/web/20190716013201/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2019
- ^ https://web.archive.org/web/20190723151306/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2019.pdf
- ^ https://mustact.by/rus/press
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- МЗС Вайшнорыі у X
- Пасольства Вайшнорыі в Украіне
- Афіцыйнае прадстаўніцтва Вайшнорыі ў Адэсе
- Генэральнае консульства Вайшнорыі ў Барашах
- Нацыянальны банк Вайшнорыі
- Алесь Киркевич. Вейшнория — это Новороссия наоборот (рас.) БелСат
- Война с Вейшнорией: как Белоруссия придумала «страну-агрессора» BBC
- Вейшнория. Нервничать на этот раз нужно белорусам (рас.)
- 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі Хартыя97
- Жыве Вайшнорыя! (рас.) Пётр и Мазепа
- Не Вейшнория, а Вейшнарь! Байнет смеется в очереди за гражданством Вейшнории (рас.) udf.by
- Viejšnoryja: the Belarusian Defence Ministry plays with fire (анг.) Belarus Digest
- Вейшнорыя, Весбарыя, Лубенія: што азначаюць назвы ўмоўных ворагаў Беларусі Наша Ніва
- Муки творчества корреспондента украинского телеканала 112
- Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь
- Закон аб дзяржаўных сымбаля Вейшнорыі
- Принято решение передать оставшуюся часть премайна проекту #Вейшнория talercoin.by
- Адзначэньне Вейшнорцамі сьвята #БНР100 Euroradio
- адказ на ліст ад Нацыянальнага статыстычнаг камітэта Рэспублікі Беларусь
- Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куццю і варожаць пра наступны год
- Старонка Роварнага марафону Суседзі 2018
- Вынікі Роварнага марафону Суседзі 2018
- Сяргей Чалы be.wikipedia.org
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|