Азэрбайджанская кухня
Азэрбайджанская кухня — нацыянальная кухня азэрбайджанскага народу, якая зьяўляецца таксама кухняй народаў Азэрбайджану. На думку вядомага азэрбайджанскага кулінара Таіра Амірасланава, азэрбайджанская кухня адна з самых старажытных і разнастайных у сьвеце[1]. Асноўныя кампанэнты кухні вызначаюцца прыроднымі ўмовамі краіны: горны і субтрапічны клімат абумовілі шырокае распаўсюджваньне ў азэрбайджанскай кухні бараніны, а таксама садавіны і агародніны. Шырокае распаўсюджваньне атрымалі зеляніна, спэцыі і прыправы: карыца, гвазьдзік, пятрушка, кроп, чырвоны перац і ангельскае зельле, кмен, кінза, мята, шафран, торбах і г. д.
Асаблівасьці азэрбайджанскай кухні
рэдагавацьШырокае распаўсюджваньне ў азэрбайджанскай кухні атрымалі шашлыкі і стравы ў тандыры. Ёсьць розныя напоі, прысмакі. Адметная асаблівасьць азэрбайжданскай кухні — выкарыстаньне бараніны для прыгатаваньня розных страваў. Значна ў меншай ступені азэрбайджанцы спажываюць ялавічыну, птушку, рыбу. Іншая асаблівасьць азэрбайджанскай кулінарыі — востры смак і непаўторны водар, якія надаюць стравам разнастайныя спэцыі і зеляніна: горкі і духмяны перац, базылік, карыца, гвазьдзік, кроп, пятрушка, кінза, мята, кмен і многія іншыя. Варта спыніцца на шафране і сумах.
Шафран зьяўляецца абавязковым кампанэнтам для прыгатаваньня шматлікіх пловаў. Сумах, як правіла, падаецца да розных мясных страваў. Шырока выкарыстоўваецца ў азэрбайджанскай кулінарыі гародніна (памідоры, агуркі, бакляжаны і іншыя), садавіна (яблыкі, грушы, айву, апэльсіны, лімоны), костачкавыя (сьлівы, алычу, абрыкосы, персікі). Таксама ёсьць розныя віды долмы з бакляжанаў памідораў і перцу.
Некаторыя стравы азэрбайджанскай кухні гатуюцца ў адмысловым посудзе. Напрыклад, суп піці — у піцішніцах, плоў — у казане, адмысловым казане з патоўшчаным дном і адмысловымі вечкамі, у якіх зьмяшчаюцца распаленыя вуглі, для таго каб плоў «управаў» раўнамерна. Для прыгатаваньня кебабу і люля-кебабу выкарыстоўваюць розныя пожагах, для першых страваў — кубкі — каса, для тушэньня мяса — тас — невялікія рондалі і іншае.
Плоў
рэдагавацьАдной з найбольш вядомых страваў азэрбайджанскай кухні зьяўляецца плоў. Існуе некалькі разнавіднасьцяў азэрбайджанскага плову[2]: каўрма-плоў (з баранінай), туршчы-каўрма-плоў (з баранінай і кіслай садавінаю), чый-дашамя-каўрма-плоў (з баранінай, гарбузом і каштанамі), тоўх-плоў (з курыцай, смажанай кавалачкамі), цярчыла-плоў (з курыцай ці фаршаваным куранём), чыгыртма-плоў (з курыцай, залітай узьбітым яйкам), фісінжан-плоў (з дзічынай, арэхамі, кіслай садавіной і карыцай), шэшранч-плоў (яечны), сюдлу-плоў (малочны) і шырыня-плоў (фруктовы салодкі). У адрозьненьне ад іншых кухняў, тут гатуюць асобна рыс і асобна аснову плову (тару) — мяса, садавіна і т. д., — злучаючы ўсё гэта ў адной талерцы толькі пры падачы на стол. Падача і ежа азэрбайджанскага плова маюць свае традыцыі[3].
Салодкія стравы
рэдагавацьУ кулінарыі Азэрбайджану шмат своеасаблівых па смаку ласункаў, якія падзяляюцца на тры падгрупы — мучныя, карамэлепадобныя і цукеркападобныя. У іх утрымліваецца значная колькасьць дадаткаў і рэзкіх затавак: мак, арэхі, міндаль, кунжут, імбір, кардамон, ванілін і іншыя. Да мучных вырабаў адносяцца шэкербура, пахлава, шэкер-чурэк, кураб’е бакінскае, кята карабаская, мутакі шэмахінскія, пахлава нахічэванская. Нацыянальныя мучныя вырабы налічваюць больш за 30 найменьняў, прычым у кожным раёне ёсьць свае адмысловыя вырабы. Асаблівае месца займаюць шэкінскія прысмакі. Гэта шэкінская пахлава, пэшвэнк, тэл (тэрхалва), гырмабадам, пры вытворчасьці якіх выкарыстоўваецца рысавая мука, цукар, ядры арэхаў, масла, яечныя бялкі і вострыя прыправы.
У сакавіку 2009 году кулінары Гянджы вырабілі цуд-пахлаву. Даўжыня гэтага кандытарскага вырабу, выпечанага ў гонар сьвята Наўруз, складае 12 мэтраў, а шырыня — чатыры. Вага прысмакі каля трох тон. Гэтыя паказчыкі дазволілі азэрбайджанскай пахлаве ўсталяваць рэкорд і трапіць у кнігу рэкордаў СНД. Акрамя таго, гэта выраб з пластовага тэсту прэтэндуе на месца ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
Іншае прызначэньне маюць шчэрбеты. У адрозьненьне ад таджыцкіх і сярэднеазіяцкіх (тут яны перш за ўсё саладосьць, дэсэрт), азэрбайджанскія шчэрбеты ўяўляюць сабой ахаладжальныя напоі, а таксама іграюць ролю пітва, якое суправаджае плоў. У якасьці асноўнага кампанэнту ў іх, акрамя фруктовых і ягадных сокаў, выкарыстоўваюцца таксама настоі і дыстыляты араматычных частак расьлінаў — насеньне і да т. п., а фруктовая аснова складаецца з сокаў кіслай садавіны і ягад[4].
Пералік страваў
рэдагавацьЗімная закуска
рэдагаваць- Кюкю[5]
- Кюкю зь зеляніны
- Кюкю з кутума
- Кюкю з грэцкіх арэхаў
- Фісінджан з лобіё[6]
- Фісінджан з буракоў[6]
- Хяфта-бэджэр[7]
Супы і булёны
рэдагаваць- Арыштэ[8]
- Бозбаш
- Каўрма-бозбаш
- Кюфта-бозбаш[2]
- Парча-бозбаш[2]
- Доўга[2] — суп з сыроваткі з рысам
- Дограмадж — суп з гародніны
- Дзюшбара[9] — суп з дробнымі пяльменямі (на арт. лыжцы зьмяшчаецца ад 08—10 пяльменяў)
- Калапыр[10]
- Кэлэ-пача
- Оўдух[2]
- Піці[2] — суп з бараніны, бульбы і барановага гароху
- Саютма зь ялавічыны[11]
- Саютма з бараніны
- Сулу хінгал[12]
- Таюг шорбасы[13] — курыны суп з рысам і сухафруктамі
- Туршу-каўрма
- Туршу-сыйыг
- Умач
- Хамрашы[2] — суп з локшыны
- Хаш — булён зь ялавічыны
Гарачыя стравы
рэдагаваць- Гійме-плоў
- Ілбы-плоў
- Мэйвэ-плоў
- Парча-дошэй
- Плоў-чыхыртма
- Сабзікоўрма-плоў
- Сюдлю-плоў
- Таюг-плоў
- Фісінджан-плоў
- Хашдошэмэ-плоў
- Шээшранч-плоў
- Шырын-плоў
- Шуют-плоў
Стравы зь мяса
рэдагаваць- Алыча-коўрма
- Боз коўрма[14]
- Гызартма[15]
- Дана бастырмасы
- Джыз-быз — вантробы барана, абсмаленыя з бульбай
- Далма
- Далма з бакляжана, памідора і перцу («Бадымджан долмасы»)
- Далма з бакляжана з рысам, гарохам і мятай («Дэлі-долма»)
- Далма зь вінаграднага лісьця («Ярпаг долмасы»)
- Далма з капуснага лісьця («Кэлэм долмасы»)
- Далма зь ліпавага лісьця («Піб долмасы»)
- Далма з цыбулі («Соган долмасы»)
- Далма з садавіны: айвы і яблыка («Эйва долмасы» і «Алма долмасы»)
- Далма агурочная («Хіяр долмасы»)
- Далма з бакляжана, памідора і перцу («Бадымджан долмасы»)
- Чыхыртма
- Гійма-чыхыртма
- Таюг чыхыртмасы
- Лобіё чыхыртмасы
- Кебаб («Шашлык»)[2]
- Джуджэ-кебаб
- Картоф кебаб
- Кебаб з гародніны
- Люля-кебаб[2]
- Тыке-кебаб
- Кюфта — тэфтэлі з фаршу
- Арзуман-кюфта — тэфтэлі з задняй нагі барана, фаршаваныя вараным яйкам ці маслам
- Тава кюфтасі — ялавічныя тэфтэлі, абсмажаныя на патэльні
- Тэбрыская кюфта — тэфтэлі з бараніны і ялавічыны, фаршаваныя рысам, бульбай, варанымі яйкамі, зелянінай і гарохам
- Ардубадзкая кюфта[16]
- Нар каўрма
- Сабзі каўрма[2]
- Тава-кебаб[17]
- Тэндыр тоюг
Стравы з рыбы
рэдагавацьМучныя стравы
рэдагаваць- Гуймаг — салодкая каша з абсмаленай пшанічнай мукі
- Гюрза — пяльмені падоўжанай формы
- Гюрза клясычная[2]
- Гюрза круглая
- Гюрза па-нахічэванску
- Кутабы — фаршаваныя аладкі
- Кутабы зь зелянінай
- Кутабы зь мясам[18]
- Кутабы з трыбухамі
- Кутабы з гарбузом
- Халва
- Умач-халва
- Хінкалі
- Гійме-хінгал[2]
- Гуру хінгал
- Сулу хінгал
- Хашыль — каша з пшанічнай мукі з дашабам (сіроп з уваранага вінаграднага соку)
- Чуду — піражкі з начынкай з фаршу зь ялавічыны і бараніны
- Фірні — каша з рысавай мукі
- Яйма — прэсная рысавая каша
Вэгетарыянскія стравы
рэдагаваць- Чыхыртма з бакляжан
- Чыхыртма з шпінату
- Яланчы-далма
Салодкія стравы і выпечка
рэдагаваць- Бадамбуры
- Кета — хлеб з салодкай мучной начынкай
- Кураб’е — печыва з масла з павідлам
- Мутакі — рагалікі з арэхавым начыньнем
- Азэрбайджанская пахлава
- Бакінская пахлава
- Шэкінская пахлава
- Фэсэлі
- Шэкербура — салодкія піражкі з арэхавым начыньнем
- Шэкерчэрэк
- Набадраў-кога — салёная булка з пластовага цеста з начыньнем з рэзкіх затавак
Хлебныя вырабы
рэдагаваць- Апек
- Лаваш
- Тэндыр чэрэі
- Фэтыр
- Юха
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Darra Goldstein, Kathrin Merkle, Fabio Parasecoli, Stephen Mennell. Culinary cultures of Europe: identity, diversity and dialogue. — Council of Europe, 2005 — p. 65 — ISBN 92-871-5744-8, 9789287157447. (анг.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л В. Похлёбкин. Нацыянальныя кухні нашых народаў: Азэрбайджанская кухня // ErLIB.com (рас.)
- ^ В. Похлёбкин. Нацыянальныя кухні нашых народаў: Азэрбайджанская кухня // ErLIB.com (рас.)
- ^ В. Похлёбкин. Нацыянальныя кухні нашых народаў: Азэрбайджанская кухня // ErLIB.com (рас.)
- ^ Б. Бурда. Чючю або кюкю. Kuking.net (рас.)
- ^ а б Хабиба Кашкан. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 110 — İSBN 5-373-00629-7
- ^ Азэрбайджанская кухня. Хяфта-беджар. Kuking.net (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 60 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Азэрбайджанская кухня. ДюшбараKuking.net (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 113 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 101 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 63 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 73 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 90 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 113—114 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабиба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — стр. 102 — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Хабіба Кашкай. Азэрбайджанская кухня. — М:Олма Медиа Груп, 2006. — İSBN 5-373-00629-7 (рас.)
- ^ Азэрбайджанская кухня. Кутабы з мясам. Millionmenu.ru (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАзэрбайджанская кухня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кухня народаў Каўказа (рас.)
- Рэцэпты Азэрбайджанскай кухні (рас.)
- Мільён Меню (рас.)
- Кухні Народаў Сьвету (рас.)
- Азэрбайджанская кухня (рэцэпты з фота) (рас.)