Халва́ (па-арабску: حَلاوة‎) — салодкі дэсэрт краінаў Блізкага Ўсходу і ваколіцаў, які вырабляецца з цукру, смажаных гарэхаў ці насеньня і ўзьбітага ўсьпененага рэчыва карамэльнае масы, то бок вараны цукровы сыроп з патакай[3][4][5]. Назва выкарыстоўваецца дзеля абазначэньня велізарнай разнастайнасьці кандытарскіх вырабаў, прычым найбольш распаўсюджаны геаграфічны гатунак на аснове падсмажаных манных крупаў[3]. Халва таксама папулярная ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, на Балканах, на Каўказе, Усходняй Эўропе, на Мальце, у Паўночнай Афрыцы і на Афрыканскім Рагу. Халву можна ўтрымліваць пры пакаёвай тэмпэратуры ў ня летнія месяцы зь невялікай рызыкай псаваньня[6]. У залежнасьці ад віду алейнага насеньня адрозьніваюць арахісавую, гарэхавую, соевую, кедравую, сланечнікавую, тахіні, то бок кунжутавую і камбінаваную халву. За звыйчай у халву дадаюць разнастайныя араматызатары, як то ванілін, разынкі, здробненыя гарэхі і г. д. Мае даволі высокую калярыйнасьць, якая складае 469 ккал на 100 грам прадукту.

Халва
Тыпдэсэрт
Нацыянальная страваБлізкі Ўсход, Цэнтральная Азія, Паўднёвая Азія, Усходняя Эўропа, Каўказ, Паўночная Афрыка, Афрыканскі Рог
Распаўсюджаныя складнікіманныя крупы[d][1], кукурузны крухмал[d], насеньне сланечніку[d][2], алей[1], цукар, мука[1] і кунжутавае насеньне[d]
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)469 ккал (1964 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Глікемічны індэкс70 (высокі ГІ)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць