Айва (па-лацінску: Cydonia) — манатыпны род драўляных расьлін сямейства ружавых. Від Айва звычайная ці Айва падоўжаная (па-лацінску: Cydonia oblonga) — адзіны прадстаўнік гэтага роду.

Айва
Плады айвы звычайнай
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
ПадсямействаСьпірэйныя
ТрыбаPyreae
РодАйва
Айва звычайная
Cydonia oblonga
Бінамінальная намэнклятура
Cydonia

Батанічнае апісаньне

рэдагаваць
 
Батанічнае аздабленьне з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
 
Францыска дэ Зурбаран. Талерка з айвою
 
Кветка
 
Плады

Дрэва невялікае, вышынёю 4—5 мэтраў.
Лісьце чарговае, яйкападобнае ці авальнае, часам шырока эліптычнае, радзей круглявае, на вяршыні вострае ці тупое, з клінаватаю, радзей кругляваю падставаю, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шараватае, даўжынёй 5—10, да 12 см, шырынёю да 7,5 см, з хвосьцікам да 2 см. Прылістак зваротна-даўгавата-яйкападобны, радзей лянцэтны, даўжынёю 6—12 мм, шырынёю 4—6 мм.
Кветкі правільныя, з большага адзіночныя, на кароткіх кветаножках. Венца бледна-ружовы, белы ці ружовы, буйны, да 4,5—5 см у дыямэтры. Тычачкаў 15—25, звычайна 20; слупкоў 5, вольных; пладалісьцікаў 5, зрослыя з кветаложай; чашалісьцікаў 5, суцэльныя, даўгаватыя, адхіленыя.
Плод — ілжывы яблык, амаль шарападобны ці ігрушападобны, лімоннага альбо цёмна-жоўтага колеру, спачатку лямцаваапушаны, калі сасьпее — гладкі.
Насеньне карычневае, адваротна-яйкападобнае. Мякіш маласакавіты, жорсткі з-за шматколькасных камяністых клетак. Смак даўкі, аскомісты, саладкаваты.

Хімічны склад

рэдагаваць

Плады айвы ўтрымліваюць 8,9-15,8% вугляводаў (фруктоза, глюкоза, крухмал), 0,92-1,49% арганічных кісьляў (яблычная, лімонная), 0,9% бялкоў, 0,34% пякцінавых і 0,81-1,63% дубільных рэчываў, 3,2-4,2% клятчаткі, араматычныя рэчывы, 0,85% зольных рэчываў, сярод якіх важнае месца займаюць солі калю (144 мг%), фосфару (24 мг%), магну (1,5 мг%), кальцу (14 мг%) ды жалеза (3 мг%). У пладах айвы ўтрымліваецца 0,4-0,5 мг% каратыну, 0,02-0,03 мг% вітаміну B1, 0,03-0,05 мг% вітаміну B2, 0,09-0,11 мг% вітаміну PP, 23,2-27,6 мг% вітаміну C.

Семкі ўтрымлваюць да 20% сьлізі, якая лёгка рашчыняецца ў вадзе, гліказіду амальдагіду, дубільныя рэчывы, фэрмэнт жмульсін, 8,15% тлустага алею, які ўтрымлівае гліцэрыды мірыстынавай і ізаалеінавай кісьлі[1].

Культывацыя

рэдагаваць

У прыродзе арэал ахоплівае Каўказ, Закаўказьзе й Сярэднюю Азію. Шырока распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Міжземнамор’і, краінах Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Эўропе.

  1. ^ Кевра М. К. Расьліны супраць радыяцыі = Растения против радиации. — Мн.: Выш. шк., 1993. — С. 78. — ISBN 5-339-00873-8