Гвазьдзік
Гвазьдзі́к (Dianthus) — род адна- ці двухгадовых травяністых расьлін сямейства гвазьдзіковыя. Існуе каля 300 відаў.
Гвазьдзік | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Гвазьдзікакветныя (Caryophyllales) |
Сямейства | Гвазьдзіковыя (Caryophyllaceae) |
Род | Гвазьдзік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dianthus L., 1753 | |
Арэал
рэдагавацьУ асноўным распаўсюджаны ў Эўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін (Dianthus repens) — у прыпалярных частках Паўночнай Амэрыкі. Від Dianthus caryophyllus часта вырошчваецца ў якасьці дэкаратыўных кветак.
На Беларусі 10 дзікарослых відаў[1].
Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясьцінах, лугах і ў поймах рэк. Гвазьдзік армэрыяпадобны і гвазьдзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гвазьдзік Борбаша (па-лацінску: Dianthus borbasii), вузкачашачны (па-лацінску: Dianthus stenocalyx) і пышны (па-лацінску: Dianthus superbus) патрабуюць прафіляктычнай аховы.
Некаторыя віды
рэдагаваць- Dianthus alpinus
- Гвазьдзік армерыяпадобны (Dianthus armeria)
- Dianthus barbatus. Садовая расьліна.
- Dianthus carthusianorum
- Dianthus caryophyllus L.. Тыповая расьліна[2]
- Dianthus chinensis. Садовая расьліна.
- Dianthus deltoides L.
- Dianthus gratianopolitanus
- Dianthus japonicus
- Dianthus nardiformis
- Dianthus superbus
Апісаньне
рэдагавацьШмат-, рэдка аднагадовыя травяністыя расьліны і паўкусты з прамастойным, прыўзьнятым, простым або галінастым вузлаватым сьцяблом. Лісьце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і іншыя, пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецьці. Плод — каробачка.
Лекавыя, мэданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расьліны.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База Растения Беларуси
- ^ Dianthus у базе зьвестак Index Nominum Genericorum (ING) (анг.)
- ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.5:Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГвазьдзік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў