Наўру́з(ад пэрс. نوروز‎ — «новы дзень»), альбо Міжнародны дзень Наўруз[1] (21 сакавіка) — сьвята новага году па астранамічным сонечным календары ў іранскіх і цюрскіх народаў. Наўруз зьяўляецца нацыянальнай традыцыяй, што ня мае прамых адносін ісламскіх звычаяў[2].

Наўруз
Сьвяткаваньне Наўруз у Курдыстане

Паходжаньне гэтага сьвята сыходзіць сваімі каранямі ў дапісьмовую эпоху гісторыі чалавецтва. Афіцыйны статус ён набыў у Ахэмэнідзкай Імпэрыі, як рэлігійны сьвята зараастрызму. Працягвае адзначацца і пасьля арабскіх заваёў. У сучасны час адзначаецца ў дні, на якія прыходзіцца вясновае раўнадзенства.

Варта адзначыць, што Наўруз не сьвяткуецца арабамі. У Турцыі з 1925 году па 1991 год афіцыйна сьвяткаваньне Наўрузу было забаронена. У Сырыі сьвяткаваньне Наўрузу забаронена да гэтага часу.

30 верасьня 2009 году Наўруз быў уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, з гэтага часу 21 сакавіка абвешчана як Міжнародны дзень Наўруз[3].

  1. ^ «Международный день Навруз 21 марта». Артыкул з расейскай вэрсіі сайту ААН.
  2. ^ Институт научной информации по общественным наукам (Российская академия наук) Россия и мусульманский мир, Выпуски 1-3. — Институт, 2008.
  3. ^ Артыкул пра Наўруз на афіцыйным сайце ЮНЭСКО