Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Эстоніі
Адміністрацы́йнымі адзі́нкамі Эсто́ніі ёсьць павет (эст. maakond) і муніцыпалітэты двух тыпаў: места (эст. linn) ды воласьць (эст. vald). Тэрыторыя Эстоніі падзеленая на 15 паветаў, якімі кіруюць павятовыя старосты (эст. maavanem), прызначаныя ўрадам. У сваю чаргу паветы падзяляюцца на мескія муніцыпалітэты і воласьці.
Існуе яшчэ адзін тып муніцыпальнага ўтварэньня — пасёлкавая воласьць (эст. alevvald) — у склад якога ўваходзіць толькі адзін пасёлак. Паводле стану на 2011 рок у Эстоніі было шэсьць пасёлкавых воласьцей: Аэгвійду, Вяндра, Кохтла-Нымэ, Лавасаарэ, Тоатсі і Ярвакандзі.
Паветы
рэдагаваць№ | Герб павету |
Павет (бел) |
Павет (эст) |
Код ISO 3166-2 |
Насельніцтва, чал. (2012)[1] |
Плошча, км² |
Шчыльнасьць, чал./км² |
Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Валгамаа | Valga maakond | EE-82 | 31 059 | 2043.53 | 15,20 | Валга | |
2 | Вільяндзімаа | Viljandi maakond | EE-84 | 48 604 | 3422,49 | 14,20 | Вільяндзі | |
3 | Вырумаа | Võru maakond | EE-86 | 34 178 | 2305,44 | 14,82 | Выру | |
4 | Іда-Вірумаа | Ida-Viru maakond | EE-44 | 153 716 | 3364,05 | 45,69 | Йыхві | |
5 | Йыгевамаа | Jõgeva maakond | EE-49 | 31 967 | 2603,83 | 12,28 | Йыгева | |
6 | Ляэнэ-Вірумаа | Lääne-Viru maakond | EE-59 | 61 154 | 3627,80 | 16,86 | Раквэрэ | |
7 | Ляэнэмаа | Lääne maakond | EE-57 | 24 734 | 2383,12 | 10,38 | Хаапсалу | |
8 | Пыльвамаа | Põlva maakond | EE-65 | 28 026 | 2164,77 | 12,95 | Пылва | |
9 | Пярнумаа | Pärnu maakond | EE-67 | 84 388 | 4806,58 | 17,56 | Пярну | |
10 | Рапламаа | Rapla maakond | EE-70 | 35 503 | 2979,70 | 11,91 | Рапла | |
11 | Саарэмаа | Saare maakond | EE-74 | 31 835 | 2922,19 | 10,89 | Курэсаарэ | |
12 | Тартумаа | Tartu maakond | EE-78 | 153 479 | 2992,74 | 51,28 | Тарту | |
13 | Хар’юмаа | Harju maakond | EE-37 | 566 741 | 4333,13 | 130,79 | Талін | |
14 | Хіюмаа | Hiiu maakond | EE-39 | 8620 | 1023,26 | 8,42 | Кярдла | |
15 | Ярвамаа | Järva maakond | EE-51 | 31 204 | 2459,58 | 12,69 | Пайдэ | |
Агулам | 1 325 217 | 43 432,31 | 30,51 |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ XIII стагодзьдзі эстонскія землі падзяляліся на 8 маакондаў: Вірумаа, Ляэне, Равала, Саарэ, Сакала, Угандзі, Хар’ю, Ярва і 4 кіхельконды (не ўваходзілі ў якія-кольвек мааконды: Мыху, Вайга, Нурмэкунд і Алемпоіс.
Пасьля ўваходжаньня ў склад СССР Эстонія ў 1947 року была падзеленая на раёны (эст. rajoon), а ў 1952 року быў праведзены экспэрымэнт па падзеле Эстоніі на вобласьці. Агулам іх было ўтворана тры:
Аднак у 1953 року яны были скасаваныя, і да канца савецкага рэжыму заставаліся раёны і месты рэспубліканскага падпарадкаваньня. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1991 року раёны былі перайменаваныя ў паветы (мааконды), некаторыя зь іх зьмянілі назву, аднак агульная колькасьць засталася роўнай 15. Месты рэспубліканскага падпарадкаваньня, уключаючы й Талін, былі ўлучаныя ў склад паветаў.