Хаапсалу
Хаапсалу (па-эстонску: Haapsalu) — места ў заходняй частцы Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Ляэнэмаа. Заснавана ў 1279 року. З-за таго, што места з трох бакоў аточана вадою, яго часта называюць «паўночнай Вэнэцыяй». Назва места ў перакладзе з эстонскай мовы азначае «асінавы гай» (па-эстонску: Haab Salu).
Хаапсалу | |||||
эст. Haapsalu | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1279 | ||||
Былая назва: | Хапсаль | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Ляэнэмаа | ||||
Плошча: | 10,59 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 10 251 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 967,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372 | ||||
Паштовыя індэксы: | 90503—90507 | ||||
Нумарны знак: | S | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°56′49″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 58.94694° пн. ш. 23.53694° у. д.Каардынаты: 58°56′49″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 58.94694° пн. ш. 23.53694° у. д. | ||||
Хаапсалу | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.haapsalu.ee/ |
Гісторыя
рэдагавацьГістарычнае паселішча на месцы цяперашняга гораду існавала сама меней з 1279 року. У 1279 року места атрымала Любэцкае права. З таго часу й да 1561 року места было цэнтрам Озэль-Віцкага біскупству.
У XIX стагодзьдзі Хаапсалу славіўся вытворчасьцю карункавых хустак, вельмі папулярных у Расейскай імпэрыі, Нямеччыне й краінах Скандынавіі.
У 1905 року ў Хаапсалу адмыслова для прыезду імпэратарскай сям’і была пабудавана чыгунка (з 2004 року не выкарыстоўваецца), якая злучыла места з Талінам й Пецярбургам.
У 1944 року зь места й навакольляў дэпартавалі амаль усіх швэдаў, чыя супольнасьць тут была найбуйнейшай у Эстоніі яшчэ з XIII стагодзьдзя.
У часы халоднай вайны на паўднёвым захадзе ад места разьмяшчалася авіябаза зьнішчальнікаў-перахопнікаў.
У 1998 року ў Хаапсалу адкрыўся каледж Талінскага ўнівэрсытэту.
Насельніцтва
рэдагавацьЗгодна са зьвесткамі перапісу 2010 року ў Хаапсалу пражывае 79,5% эстонцаў, 15,3% расейцаў, 2,4% украінцаў, 0,8% беларусаў, 0,5% фінаў.
Галерэя
рэдагаваць-
Ратуша
-
Цэнтар места
-
Чыгуначны вакзал у Хаапсалу
-
Ваданапорная вежа
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХаапсалу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў