Пярнумаа (па-эстонску: Pärnumaa або Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Рыскага заліву. Мяжуе з паветамі Ляэнэмаа і Рапламаа на поўначы і паветамі Ярвамаа і Вільяндзімаа на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 19 воласьцяў.

Пярнумаа
Pärnumaa

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Эстонія
Статус павет Эстоніі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пярну
Старэйшына Тоомас Ківімягі
Насельніцтва (2009) 88 466[1] чалавек
Шчыльнасьць 18,4 чал./км²
Плошча 4807 км²
Месцазнаходжаньне Пярнумаа
Пярнумаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 EE-68
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Амаль палова тэрыторыі пакрытая лесам. Працякае рака Пярну. У склад павету ўваходзяць выспы Кіхну і Манілайд. Разьмешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павету знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).

Павет зьяўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.

  1. ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пярнумаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў