Ляэнэ-Вірумаа

эстонскі павет

Ляэнэ-Вірумаа (па-эстонску: Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Вірумаа на ўсходзе, Йыгевамаа на поўдні і Хар’юмаа і Ярвамаа на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар — горад Раквэрэ. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 13 воласьцяў. Паўднёвая частка павету знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там разьмяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.

Ляэнэ-Вірумаа
Jõgevamaa

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Эстонія
Статус павет Эстоніі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Раквэрэ
Найбольшы горад Раквэрэ
Старэйшына Урмас Там
Насельніцтва (2009) 67 151[1] чалавек
Шчыльнасьць 19,4 чал./км²
Плошча 3628 км²
Месцазнаходжаньне Ляэнэ-Вірумаа
Ляэнэ-Вірумаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 EE-60
Код аўтам. нумароў R
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.

  1. ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ляэнэ-Вірумаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў