Йы́хві (па-эстонску: Jõhvi; па-нямецку: Jewe) — горад у паўночна-ўсходняй Эстоніі, сталіца павету Іда-Вірумаа і адміністрацыйны цэнтар воласьці Йыхві. Знаходзіцца за 50 км ад расейскай граніцы.

Йыхві
эст. Jõhvi
Вуліца Раквэрэ
Вуліца Раквэрэ
Герб Йыхві Сьцяг Йыхві
Першыя згадкі: 1241
Горад з: 1938
Краіна: Эстонія
Павет: Іда-Вірумаа
Воласьць: Йыхві
Мэр: Таўно Выхмар
Плошча: 7,62 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 16 850 чал.
шчыльнасьць: 2211,29 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовы індэкс: 71501–71599
Геаграфічныя каардынаты: 59°21′27″ пн. ш. 27°24′44″ у. д. / 59.3575° пн. ш. 27.41222° у. д. / 59.3575; 27.41222Каардынаты: 59°21′27″ пн. ш. 27°24′44″ у. д. / 59.3575° пн. ш. 27.41222° у. д. / 59.3575; 27.41222
Йыхві на мапе Эстоніі
Йыхві
Йыхві
Йыхві
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.johvi.ee/

Этнічныя эстонцы зьяўляюцца нацыянальнай меншасьцю ў Йыхві, бо 58% гарадзкога насельніцтва ўяўляюць сабой альбо этнічных расейскіх эмігрантаў, якія прыбылі ў Эстонію цягам пэрыяду савецкай улады ў Эстоніі (1944—1991), альбо іх нашчадкаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Йыхві згадваецца як вёска ў 1241 годзе ў «Liber Census Daniæ», калі тая была пад уладай Даніі. Гістарычнымі назвамі Йыхві былі Геві і Еві. У XIII ст. тут была пабудаваная царква і Йыхві стаў цэнтрам царкоўнага прыходу.

1 траўня 1938 году Канстантын Пятс надаў мястэчку статус гораду разам з амаль усімі эстонскімі мястэчкамі. У 2005 годзе Йыхві быў аб’яднаны з воласьцю Йыхві.

Дачыненьні зь Беларусьсю

рэдагаваць

У горадзе дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаваньне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Йыхвісховішча мультымэдыйных матэрыялаў