Йыгевамаа (па-эстонску: Jõgevamaa або Jõgeva maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Йыгева. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 3 гарады і 10 воласьцяў.

Йыгевамаа
Jõgevamaa

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Эстонія
Статус павет Эстоніі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Йыгева
Найбольшы горад Йыгева
Старэйшына Айвар Кок
Насельніцтва (2009) 36 780[1] чалавек
Шчыльнасьць 14,1 чал./км²
Плошча 2604 км²
Месцазнаходжаньне Йыгевамаа
Йыгевамаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 EE-50
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цэнтар і захад павету разьмешчаны ў межах Сярэдне-Эстонскай раўніны. На ўсходзе вышыня тэрыторыі падае да базыса эрозіі — узроўню Чудзкага возера, абмывае ўсходнія межы павету на працягу 30 км.

На тэрыторыі павету разьмешчана частка тэрыторыі Эндляскага і Алам-Пед’яскага запаведніка, а таксама Эліствэрэскі парк.

  1. ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Йыгевамаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў