Вільяндзі (па-эстонску: Viljandimaa або Viljandi maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўднёвай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар Вільяндзі. Павет складаецца з трох гарадоў і 12 воласьцяў. Цэнтральная і заходняя частка павета разьмешчаныя ў межах хвалістага ўзвышша Сака. У межах паўночна-заходняй часткі разьмяшчаецца шэраг балотных масіваў, аб’яднаных ў нацыянальны парк Саомаа (370 км²).

Вільяндзімаа
Viljandimaa

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Эстоніі Эстонія
Статус павет Эстоніі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вільяндзі
Старэйшына Кале Кюціс
Насельніцтва (2009) 55,657[1] чалавек
Шчыльнасьць 16.3 чал./км²
Плошча 3 422 км²
Месцазнаходжаньне Вільяндзімаа
Вільяндзімаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 EE-84
Код аўтам. нумароў D
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Павет Вільяндзі ў сярэднявеччы быў важным гандлёвым і палітычным цэнтрам, у якім захаваліся руіны некалькіх замкаў.

Урад павета узначальваецца старэйшынамі, якіх прызначае ўрад Эстоніі тэрмінам на пяць гадоў. У цяперашні час старэйшынам Вільяндзі зьяўляецца Кале Кюціс.

  1. ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць