Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Славаччыны (1939—1945)

Адміністрацыйна-тэрытэрыяльны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — гэта падзел тэрыторыі Славаччыны ў кругабезе 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславаччыны Славацкая краіна зьменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога, поўдзень дзяржавы адыходзіў да Вугоршчыны. Хутка па атрыманьні незалежнасьці Славаччына апынулася ў вайне з Вугоршчынай, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славаччына згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да зьменаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.

Мапа тэрытарыяльных згубаў Славаччыны

Пасьля прыняцьця Закона № 190/1939 Славацкага законьніка 25 ліпеня 1939 году ўнутранае дзяржаўнае кіраваньне падзяліла тэрыторыю Славаччыны на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 окрасаў (зь іх 1 гарадзкі). Ніжэй окраснага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным зь 1 студзеня 1940 году[1]. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а окраса — окрасны начальнік[2].

 
Мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Славаччыны

Пастанова ўраду № 175/1939 Славацкага законьніка ад 18 ліпеня 1939 году аб вызначэньні обвадаў (акругаў) і адміністрацыйных цэнтраў некаторых окрасных управаў, акрамя ўжо згаданых зьмяненьняў са зваротнай сілай, з 31 ліпеня 1939 году стварала новыя окрасы з адміністрацыйнымі цэнтрамі ў Ловінабане, Гнушці і Добшыне, касавала акругі ў Сьніне. Таксама ўправа окраса была перанесеная са Скаліцы у Голіч і было зроблена некалькі зьменаў у вызначэньні обвадаў некаторых окрасаў.

Закон № 50/1941 Славацкага законьніка ад 18 сакавіка 1941 году аб злучэньні обвадаў окрасных управаў, обвадных судоў, іншых установаў і іх сядзібаў, з 27 траўня 1941 року перанёс ўправу з Голіча ў Скаліцы, а таксама скарэктаваў разьмежаваньне тэрытарыяльных обвадаў і некаторых окрасаў.

Паводле Закона № 107/1941 Славацкага законьніка ад 16 чэрвеня 1942 году, 1 ліпеня 1942 году быў створаны окрас Вышны Сьвіднік і яго тэрытарыяльны обвад. Гэта павялічыла колькасьць окрасаў Славаччыны да 60 (зь іх 1 гарадзкі), і гэтая колькасьць не зьмянілася за часам існаваньня Славацкае Рэспублікі; колькасьць жупаў і прыналежнасьць асобных окрасаў таксама не зьмянілася.

Станам на 1 жніўня 1939 году існавалі наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя суб’екты (пералічаныя толькі жупы й окрасы):

Браціслаўская жупа Нітранская жупа Трэнчынская жупа Татранская жупа Шарыска-Зэмплінская жупа Погранская жупа
Браціслава Нітра (цэнтар) Трэнчын (цэнтар) Ружамбэрак (цэнтар) Прэшаў (цэнтар) Банска Быстрыца (цэнтар)
Модра Глогавец П’ешцяны Турч’янскі Сьвяты Марцін Бардзеёў Зволен
Малацкі Злата-Мораўцы Мыява Дольны Кубін Ґіралтоўцэ Крэмніца
Голіч Топальчаны Новэ-Места-над-Вагам Трсьцена Сабінаў Банска Шцьяўніца
Сэніца Пр’евідза Ілава Наместава Міхалаўцэ Нова Баня
Трнава Пухаў Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш Трэбішаў Крупіна
места Браціслава (цэнтар) Паважска-Бістрыца Попрад Вранаў-над-Топляй Брэзна-над-Гронам
Вялікая Бытча Кежмарак Стропкаў Ловінабаня
Жыліна Сьпішска-Стара-Вес Гумэнэ Модры-Камень
Кусіцкэ-Новэ-Места Стара-Любаўня Мэдзілаборцы Гнушця
Чадца Сьпішска-Нова-Вес Рэвуца
Банаўцэ-над-Бэбраваў Левача Добшына
Ґельніца
  1. ^ Daniel Gurňák Regionálnogeografické špecifiká vývoja administratívneho členenia územia Slovenska (славацкая мова).
  2. ^ Zuzana Brindzová PROCES VÝVOJA ÚZEMNEJ A SPRÁVNEJ KOHERENCIE SLOVENSKA (славацкая мова) // FINANČNÉ TRHY. — 2015. — № 2/2015. — ISSN 1336-5711.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць