Гу́мэннэ (па-славацку: Humenné, па-ўкраінску: Гуменне, па-нямецку: Homenau, па-вугорску: Homonna, саст. па-расейску: Гумённое) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на зьліцьці рэк Лабарац і Ціраха ў падножжа горнага масіва Вігарлат на мяжы з Украінай. Насельніцтва каля 36 тыс. чалавек.

Гумэннэ
славац. Humenné
Герб Гумэннага Сьцяг Гумэннага
Дата заснаваньня: 1317
Краіна: Славаччына
Край: Прашаўскі
Раён: Гумэннэ
Плошча:
  • 28,63 км²
Вышыня: 157 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 057
Паштовы індэкс: 066 01
Нумарны знак: HE
Геаграфічныя каардынаты: 48°55′50″ пн. ш. 21°54′44″ у. д. / 48.93056° пн. ш. 21.91222° у. д. / 48.93056; 21.91222Каардынаты: 48°55′50″ пн. ш. 21°54′44″ у. д. / 48.93056° пн. ш. 21.91222° у. д. / 48.93056; 21.91222
Гумэннэ на мапе Славаччыны
Гумэннэ
Гумэннэ
Гумэннэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.humenne.sk

Гісторыя

рэдагаваць

Горад упершыню згадваецца ў 1317 годзе як уладаньне дваранскай сям’і Другетаў і ў сувязі з засяленьнем спаленага татарамі гораду перасяленцамі з украінскага Падольля, якія перайшлі сюды разам з князем Фёдарам Карыятавічам. Паступова горад становіцца адным з найважнейшых гарадоў Зэмпліна. У 1871 годзе ў Гумэнным зьяўляецца чыгунка, а ў 1889 адкрываецца першая ў Аўстра-Вугоршчыне гандлёвая акадэмія. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў моцна разбураны. У 1956 годзе пачынаецца шырокая рэканструкцыя гораду і індустрыялізацыя.

Асаблівасьцю Гумэннага зьяўляецца факт, што пятая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі і ўніятамі.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць