Сабінаў
Са́бінаў (па-славацку: Sabinov, па-вугорску: Kisszeben, па-нямецку: Zeben, па-лацінску: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прашава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.
Сабінаў | |||||
славац. Sabinov | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1248 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прашаўскі | ||||
Раён: | Сабінаў | ||||
Прэзыдэнт места: | Пэтар Моўчан[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 320 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 051 | ||||
Паштовы індэкс: | 083 01 | ||||
Нумарны знак: | SB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°6′0″ пн. ш. 21°6′0″ у. д. / 49.1° пн. ш. 21.1° у. д.Каардынаты: 49°6′0″ пн. ш. 21°6′0″ у. д. / 49.1° пн. ш. 21.1° у. д. | ||||
Сабінаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sabinov.sk |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагодзьдзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадзкія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагодзьдзі горад далучыўся да Пэнтапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Вугорскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцэ, Прашаў і Сабінаў). XVI—XVII стагодзьдзі сталі пэрыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым пасьледвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснаваная сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёну.
Дэмаграфія
рэдагавацьПаводле перапісу 1910 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 вугорцаў, 341 немец і 120 цыганаў.
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62% — славакі, 6,40% — цыганы, 0,48% — чэхі і 0,14% — русіны[1]. Рэлігійны склад: 70,48% — рыма-каталікі, 10,53% — грэка-католікі, 5,14% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,16% — лютэране[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-15 г.