Нітра
Ні́тра (па-славацку: Nitra, па-нямецку: Neutra) — горад на захадзе Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Нітранскага края, месьціца на рацэ Нітра. Насельніцтва гораду складае амаль 85 тысячаў чалавек.
Нітра | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 828 | ||||
Край: | Нітранскі | ||||
Насельніцтва: | 84,693 (2006) | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°18′53″ пн. ш. 18°05′15″ у. д. / 48.31472° пн. ш. 18.0875° у. д.Каардынаты: 48°18′53″ пн. ш. 18°05′15″ у. д. / 48.31472° пн. ш. 18.0875° у. д. | ||||
Нітра на мапе Славаччыны ![]() ![]() Нітра | |||||
![]() | |||||
http://www.nitra.sk/ |
Гісторыя рэдагаваць
Напрыканцы V стагодзьдзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню зьяўляюцца славяне. У VII стагодзьдзі тэрыторыя была часткай імпэрыі Сама, потым было створана Нітранскае княства, якое пазьней сталася часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысьціянства, бо як лічыцца ў 829—833 гадох паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбурскага архіэпіскапа, каб той асьвяціў царкву. Тутака й спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасьля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Вугорскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі тут жыло больш за 10 тысячаў жыхароў. У складзе Чэхаславаччыны Нітра зноўку сталася цэнтрам жупы. На сёньня Нітра важны прамысловы цэнтар заходняй Славаччыны.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Нітра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |