Ружамбэрак

места ў Славаччыне

Аўдыё Ру́жамбэрак  (па-славацку: Ružomberok, па-нямецку: Rosenberg, па-вугорску: Rózsahegy) — горад у паўночнай Славаччыне, разьмешчаны на зьліцьці рэк Вагу і Рэвуца ў падножжа Вялікай Фатры і Нізкіх Татраў, за 40 км на поўнач ад Банска Быстрыцы. Насельніцтва 26 558 чалавек (2019 год).

Ружамбэрак
славац. Ružomberok
Будынак ратушы
Будынак ратушы
Герб Ружамбэраку Сьцяг Ружамбэраку
Першыя згадкі: 1233
Горад з: 1318
Краіна: Славаччына
Край: Жылінскі
Раён: Ружамбэрак
Плошча: 126,72 км²
Вышыня: 496 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 26 558 чал. (2019)
шчыльнасьць: 209,58 чал./км² (2019)
нацыянальны склад: славакі (96,64%)
цыгане (0,95%)
чэхі (0,87%) (2001)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0 44
Паштовы індэкс: 034 01
Нумарны знак: RK
Геаграфічныя каардынаты: 49°4′43″ пн. ш. 19°18′30″ у. д. / 49.07861° пн. ш. 19.30833° у. д. / 49.07861; 19.30833Каардынаты: 49°4′43″ пн. ш. 19°18′30″ у. д. / 49.07861° пн. ш. 19.30833° у. д. / 49.07861; 19.30833
Ружамбэрак на мапе Славаччыны
Ружамбэрак
Ружамбэрак
Ружамбэрак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ruzomberok.eu/

Гісторыя

рэдагаваць

Ружамбэрак упершыню згадваецца ў 1233 годзе. Магдэбурскае права атрымаў у 1318 годзе. У XVI стагодзьдзі ў Ружамбэраку ўтвараецца вядомая лютэранская школа для шляхецкіх дзяцей, у 1729 годзе ўзьнікае каталіцкая школа гэткага ж тыпу, у якой вучыўся, напрыклад, Антон Бэрналак.

У XIX стагодзьдзі разьвіваецца прамысловасьць. Ружамбэрак стаў важным цэнтрам працоўнага і марксісцкага руху ў Чэхаславаччыне.

У цяперашні час Ружамбэрак — прамысловы цэнтар паўночнай Славаччыны.

Адукацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Гарады-сябры

рэдагаваць