Сэніца (Славаччына)
Сэніца (па-славацку: Senica, па-нямецку: Senitz, па-вугорску: Szenice) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны, разьмешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Сэніца | |||||
Senica | |||||
![]() Будынак мэрыі ў Сэніцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1256 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трнаўскі | ||||
Раён: | Сэніца | ||||
Мэр: | Мартін Джачовскы | ||||
Плошча: | 50,316 км² | ||||
Вышыня: | 208 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
20 860 чалавек 415 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-34 | ||||
Паштовы індэкс: | 905 01 | ||||
Аўтамабільны код: | SE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°40′50″ пн. ш. 17°22′00″ у. д. / 48.68056° пн. ш. 17.366667° у. д.Каардынаты: 48°40′50″ пн. ш. 17°22′00″ у. д. / 48.68056° пн. ш. 17.366667° у. д. | ||||
Сэніца на мапе Славаччыны ![]() ![]() Сэніца | |||||
https://www.senica.sk |
Гісторыя Рэдагаваць
Першыя людзі зьявіліся ў ваколіцах гораду яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сэніцы — Чачове былі знойдзеныя сьляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сэніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасьць працоўнае зброі часоў нэаліту. Акрамя таго ў Сэніцы знойдзены сьляды кельцкіх і раньнеславянскіх паселішчаў.
У XI стагодзьдзі Сэніца была ўключаная ў Галіцкі камітат Вугорскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належыў розным дваранскім родам. У XVII стагодзьдзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбурскіх паўстаньняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сэніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].
З 1918 году ў складзе Чэхаславаччыны. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сэніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор'я.
Дэмаграфія Рэдагаваць
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40% — славакі, 1,56% — чэхі, 0,84% — цыгане і 0,14; — вугорцы[2].
Рэлігійны склад: 47,28% — рыма-каталікі, 31,18% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 17,03% — лютэране[2].
Гарады-пабрацімы Рэдагаваць
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Mesto Senica - oficiálne stránky mesta
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г.
- ^ Bač. Skgo.org. Праверана 2010-03-02 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Сэніца (Славаччына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў