Зволен (па-славацку: Zvolen, па-нямецку: Altsohl, па-вугорску: Zólyom) — горад у цэнтральнай Славаччыне на зьліцьці рэк Грон і Слаціна ля падножжа Явор’я і Крэмніцкіх Врхоў. Насельніцтва каля 44 тыс. чалавек.

Зволен
славац. Zvolen
Герб Зволена Сьцяг Зволена
Дата заснаваньня: 1135
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Зволен
Плошча:
  • 98,73 км²
Вышыня: 293 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 045
Паштовы індэкс: 960 01
Нумарны знак: ZV
Геаграфічныя каардынаты: 48°34′59″ пн. ш. 19°7′59″ у. д. / 48.58306° пн. ш. 19.13306° у. д. / 48.58306; 19.13306Каардынаты: 48°34′59″ пн. ш. 19°7′59″ у. д. / 48.58306° пн. ш. 19.13306° у. д. / 48.58306; 19.13306
Зволен на мапе Славаччыны
Зволен
Зволен
Зволен
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.zvolen.sk

Гісторыя

рэдагаваць

У IX стагодзьдзі на месцы Зволена існавала вялікамараўскае гарадзішча Муацёва, якое зьнікла ў XI ст. Яго абарончая функцыя перайшла на цьвердзь Стары Зволен, якія зараз мянуецца Пусты Град (адна з найвялікшых сярэднявечных крэпасьцяў у Эўропе). У 1172 годзе Пусты Град становіцца цэнтрам каралеўскага камітата. У 1230-х вугорскі кароль Бэла IV надае Зволену магдэбурскае права. Напрыканцы XIV ст. кароль Людвік I Вялікі будуе тут Зволенскі замак. У гэты час Зволен буйна разьвіваецца. У 1542 годзе Пусты Град бярэ аблогай і спальвае Янаш Хуньядзі. У 1554 туркі захопліваюць важную цьвердзь Філякава, і яе абарончыя функцыі пераходзяць на Зволен. Тут вырастае новая магутная цьвердзь, якую туркам ужо ніколі не ўдалося ўзяць. У 1702 годзе горад спальваюць куруцы Фэрэнца Ракацы. У XVIII ст. Зволен становіцца важным прамысловым цэнтрам цэнтральнай Славаччыны. У 1872 тут пракладваюць чыгунку да Будапэшта.

У Чэхаславаччыне Зволен становіцца раённым цэнтрам. У 1944 годзе горад быў адным з цэнтраў Славацкага народнага паўстаньня. Тут на аэрадроме Тры Дуба прызямляліся савецкія самалёты з дапамогай. 26 кастрычніка 1944 горад акупавалі нямецкія войскі. Вызваленьне войскамі II украінскага фронта прыйшло 14 сакавіка 1945.

У 19681990 у Зволене разьмяшчаліся 30-я гвардзейская мотастралковая дывізія Савецкай арміі.