Левача

места ў Славаччыне

Ле́вача (па-славацку: Levoča, па-нямецку: Leutschau, па-вугорску: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славаччыне (гістарычная вобласьць Сьпіш) ля падножжа Левацкіх Врхоў, непадалёк ад замку Сьпіскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.

Левача
славац. Levoča
Герб Левачы Сьцяг Левачы
Дата заснаваньня: 1249
Краіна: Славаччына
Край: Прашаўскі
Раён: Левача
Плошча:
  • 114,77 км²
Вышыня: 628 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 053
Паштовы індэкс: 054 01
Нумарны знак: LE
Геаграфічныя каардынаты: 49°1′22″ пн. ш. 20°35′26″ у. д. / 49.02278° пн. ш. 20.59056° у. д. / 49.02278; 20.59056Каардынаты: 49°1′22″ пн. ш. 20°35′26″ у. д. / 49.02278° пн. ш. 20.59056° у. д. / 49.02278; 20.59056
Левача на мапе Славаччыны
Левача
Левача
Левача
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.levoca.sk

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісьце караля Бэлы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касьцёл сьв. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасьля мангола-татарскага нашэсьця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каляністы.

У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтар правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад вугорскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка разьвівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацьвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стогадовай вайне» зь іншымі сьпіскімі гарадамі за права першынства на Сьпішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славаччыне.

Горад пачаў прыходзіць у занядбаньне ў XVII ст. падчас антыгабсбурскіх паўстаньняў. Страту значэньні Левачы пацьвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.

У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаванымі цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Сьпіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.