Модра
Мо́дра (па-славацку: Modra, па-нямецку: Modern, па-вугорску: Modor, па-лацінску: Modur) — места і гміна ў раёне Пэзінак Браціслаўскага краю Славаччыны, ля ўзножжа Малых Карпатаў. Насельніцтва — 8795 чалавек (2011).
Модра | |||||
Рынак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1158 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Браціслаўскі | ||||
Раён: | Пэзінак | ||||
Рэгіён: | Малакарпацкі | ||||
Прэзыдэнт места: | Гана Глубацка | ||||
Плошча: | 49,624 км² | ||||
Вышыня: | 175 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 8795 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 177,23 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-33 | ||||
Паштовы індэкс: | 900 01 | ||||
NUTS: | 508101 | ||||
Нумарны знак: | PK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°19′59″ пн. ш. 17°18′25″ у. д. / 48.33306° пн. ш. 17.30694° у. д.Каардынаты: 48°19′59″ пн. ш. 17°18′25″ у. д. / 48.33306° пн. ш. 17.30694° у. д. | ||||
Модра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.modra.sk |
Модра вядомая сваёй ганчарнай вытворчасьцю. Гэта таксама адзін з найістотнейшых цэнтраў вінаградарства ў Малакарпацкім рэгіёне.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя згадкі пра Модру датаваныя 1158 рокам, калі кароль Геза II падараваў яе біскупству ў Нітры. Па мангольскім наезьдзе 1241 року нямецкія каляністы перабудавалі паселішча.
У 1321 року ўпершыню згаданыя вінаграднікі. У 1361 паселішча атрымала мескія прывілеі, што падштурхнула разьвіцьцё вінагадоўлі і гандлю. У 1607 Модра стала вольным каралеўскім горадам. У 1610—1647 былі ўзьведзеныя ўмацаваньні. З гэтае пары места стала адным з найбольшых рамесьніцкіх цэнтраў на тэрыторыі сучаснай Славаччыны.
У XIX стагодзьдзі была адкрытая керамічная і маёлічная вытворчасьць, у 1883 заснаваная школа керамікі. Чыгунка Браціслава — Трнава, збудаваная ў 1840-я, абмінула Модру, бо магістрат не дазволіў тут яе пабудову.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 року места налічвала 8536 жыхароў. 97,4% насельнікаў — славакі, 1% чэхі, 0,4% — вугорцы[2]. Склад паводле веравызнаньня: 53,7% рыма-каталікі, 25,8% лютэране, 15% без вызнаньня[2].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Модрынская абсэрваторыя ўнівэрсытэту Коменскага
- Мэмарыял-музэй (разам з домам-музэям «Štúrova izba» (memorable room of Štúr) і статуя Людавіта Штура, які памёр у Модры
- Рэшткі даўніх умацаваньняў: бастыён і «Верхняя брама», адзіная з трох захавалася
- Замак адразу за Верхняй брамай
- Рэнэсансавая пабудова канца XVII стагодзьдзя
- сучасныя керамічныя майстроўні
- Храмы:
- Рыма-каталіцкая царква сьв. Яна Хрысьціцеля (2-я палова XIV стагодзьдзя) на могілках ахвяраў Першай сусьветнай вайны
- Рыма-каталіцкая царква сьв. караля Стэфана (1873—1876)
- Эвангельскай царква Аўгсбурскага вызнаньня (1714, сучасны выгляд з 1834)
- Эвангельская царква апосталаў Пятра і Паўла (1715, сучасны выгляд з 1826)
- барокавая каплічка Беззаганнага Зачацьця (1740)
- капліца сьв. Міхаіла Арханёла (1873)
Спорт
рэдагаваць- валейбольны клюб «Слован Модра»
- гандбольны клюб «Слован Модра»
- футбольны клюб «Слован Модра»
- хакейны клюб «Арлы Модра»
- шахматны клюб «Модра»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Ян Калінчак, славацкі пісьменьнік, выкладаў у Мордры
- Людавіт Штур, славацкі пісьменьнік, апошні гады жыцьця правёў у Мордры
Месты-партнэры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky.
- ^ а б Municipal Statistics (анг.). Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-11-06 г. Архіўная копія ад 2007-10-27 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМодра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў