П’ешцяны
П’е́шцяны (па-славацку: Piešťany, па-нямецку: Pistyan, па-вугорску: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славаччыне на рацэ Ваг у падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
П’ешцяны | |||||
Piešťany | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трнаўскі край | ||||
Раён: | Раён П’ешцяны | ||||
Прыматар: | Мілош Тамаўка | ||||
Плошча: | 44.201 км² | ||||
Вышыня: | 162 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
27 307 618 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0 33 | ||||
Паштовы індэкс: | 921 01 | ||||
Аўтамабільны код: | PN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°35′00″ пн. ш. 17°50′00″ у. д. / 48.583333° пн. ш. 17.833333° у. д.Каардынаты: 48°35′00″ пн. ш. 17°50′00″ у. д. / 48.583333° пн. ш. 17.833333° у. д. | ||||
П’ешцяны на мапе Славаччыны ![]() ![]() П’ешцяны | |||||
![]() | |||||
http://www.piestany.sk |
Гісторыя рэдагаваць
П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя гораду зьвязаная зь мінэральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісаньне гаючых крыніцаў П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісьце каралеўскага дарадцы Юрая Вэрнэра. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імпэратара і рымскага папы Сыкста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымліваюць гарадзкія правы. У XVIII ст. тут узьнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеялягічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі ўпраўленьнем санаторыяў займаецца фірма «Аляксандар Вінтэр і сыны».
У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імпэратар Вільгельм II, аўстрыйскі імпэратар і вугорскі кароль Карл I і баўгарскі цар Фэрдынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.
Цяпер П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэньнем рэўматычных захворваньняў.
Гарады-пабрацімы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
П’ешцяны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў