Банска Шцьяўніца
Ба́нска Шцья́ўніца (па-славацку: Banská Štiavnica, па-нямецку: Schemnitz, па-вугорску: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славаччыне ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі. Насельніцтва каля 11 тыс. чалавек.
Банска Шцьяўніца | |||||
Banská Štiavnica | |||||
![]() Нэарэнэсансавы будынак у Банскай Шцьяўніцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1156 | ||||
Горад з: | 1238 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі край | ||||
Раён: | Банска Шцьяўніца | ||||
Прыматар: | Павал Блажанка | ||||
Плошча: | 46,74 км² | ||||
Вышыня: | 600 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
10 662 230 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0 45 | ||||
Паштовы індэкс: | 969 24 | ||||
Аўтамабільны код: | BS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д.Каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. | ||||
Банска Шцьяўніца на мапе Славаччыны ![]() ![]() Банска Шцьяўніца | |||||
![]() | |||||
http://www.banskastiavnica.sk |
ГісторыяРэдагаваць
Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банскай-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імеверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахтарскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча срэбра ў ваколіцах гораду, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадзкія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каляністы з Тыроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад зьнішчыў моцны землятрус. У сярэдзіне XV ст. узьнікаюць Стары і Новы Замак — умацаваньні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусьветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаныя выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банскай-Шцьяўніцы ўзьнікае першая ў Вугоршчыне Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Вугоршчыны пасьля Браціславы і Дэбрэцэна.
У цяперашні час Банска Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэньне, але зьяўляецца папулярным турыстычным месцам Славаччыны.