Лімпопа
рака ў Афрыцы
Лімпо́па (Limpopo, Uri, Bembe, Juhampura, інакш званая Кракадзілавая) — рака ў Паўднёвай Афрыцы.
Лімпопа | |
Лімпопа ў Мазамбіку | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | у горах Вітватэрсранд |
Вусьце | Індыйскі акіян |
Каардынаты вусьця | 25°10′ пд. ш. 33°35′ у. д. / 25.167° пд. ш. 33.583° у. д.Каардынаты: 25°10′ пд. ш. 33°35′ у. д. / 25.167° пд. ш. 33.583° у. д. |
Краіны басэйну | ПАР, Батсвана, Зімбабвэ, Мазамбік |
Даўжыня | 1600 км |
Плошча басэйну | 440 000 км² |
Выцякае да поўдня ад Прэторыі з гор Вітватэрсранд (1800 м), у сваім верхнім цячэньні, перасякае горы Магалі і, злучаецца з Марыка. Мінуючы 1600 км і прыняўшы ў сябе мноства прытокаў, упадае ў Індыйскі акіян да поўначы ад заліва Дэлагоа.
Лімпопа суднаходная з таго пункта, дзе яна пад 32° у.д., злучаецца з Нуанэцы.
У савецкай дзіцячай літаратуры Лімпопа часта выступае знакам далёкага месца, населенага небясьпечнымі жывёламі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛімпопа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў