Суэцкая затока
Каардынаты: 28°45′ пн. ш. 33°0′ у. д. / 28.75° пн. ш. 33° у. д.
Суэцкая затока (па-арабску: خليج السويس) — затока, якая разьмешчаная ў паўночнай частцы Чырвонага мора, аддзяляе Сынайскі паўвостраў Азіі ад Афрыкі, уздоўж сярэдняй лініі затокі праходзіць мяжа паміж кантынэнтамі[1]. Мае выцягнутую форму. Даўжыня затокі складае 290 км, а шырыня вагаецца ад 25 да 55 км. У паўночнай частцы затоцы знаходзіцца эгіпецкі горад Суэц, ля якога пачынаецца Суэцкі канал, які злучае Чырвонае мора з Міжземным. Менавіта дзякуючы такому становішча затока лічыцца адной з самых важных марскіх зонаў у сьвеце. Уваход у затоку знаходзіцца ля нафтагазавага радовішча Гемса[2].
Суэцкая затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 70 м |
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |