Арвандруд

рака ў Іраку й Іране

Арвандруд, або Шат-эль-А́раб (па-арабску: شط العرب‎ — Шат аль араб, даслоўна «Арабская плынь»; па-пэрсыдзку: اروندرود‎ — Арвандруд, «рака Арванд») — рака ў Іраку й Іране, якая ствараецца пры злучэньні Тыгру й Эўфрату каля ірацкага места Эль-Курна. Даўжыня каля 195 км. Плошча вадазбору каля 1 млн км² (уключае вадазборы Тыгру й Эўфрату). Цячэ на паўднёвы ўсход, спачатку на землях Іраку, потым, пасьля места Абу, — па мяжы паміж Іракам і Іранам. Цячэ ў Пэрсыдзкую затоку каля ірацкага места Эль-Кішла.

Шат-эль-Араб у Басры

Рака ўтварылася ў выніку паступовага паніжэньня вады ў Пэрсыдзкай затоцы. Да гэтага Тыгр і Эўфрат цяклі ў затоку самастойна адзін ад аднаго. На значным працягу ракі яе паўднёвы бераг утвораны старажытным марскім берагам буйнога вострава, які існаваў у затоцы да яго абмяленьня.