Ізьбішча (Блонскі сельсавет)
Ізьбі́шча[1] (таксама Зьбі́шча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету.
Ізьбішча | |
трансьліт. Iźbišča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Блонскі |
Насельніцтва: | 41 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244808024 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′16″ пн. ш. 28°10′19″ у. д. / 53.48778° пн. ш. 28.17194° у. д.Каардынаты: 53°29′16″ пн. ш. 28°10′19″ у. д. / 53.48778° пн. ш. 28.17194° у. д. |
± Ізьбішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗгадваецца ў 2-ой палове 19 — пач. 20 ст. як вёска Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1913 г. пачало працаваць народнае вучэльня, якая пасьля рэвалюцыі ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.
Да 8 верасьня 2017 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1909 — 24 двары, 273 жыхары.
- 2009 год — 41 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі