Барталамееўка

вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Барталаме́еўка[1] — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца ў падпарадкаваньні Веткаўскага раённага Савету дэпутатаў і выканаўчага камітэту.

Барталамееўка
трансьліт. Bartalamiejeŭka
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Радускі сельсавет
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
СААТА: 3208844010
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′51″ пн. ш. 31°20′3″ у. д. / 52.6475° пн. ш. 31.33417° у. д. / 52.6475; 31.33417Каардынаты: 52°38′51″ пн. ш. 31°20′3″ у. д. / 52.6475° пн. ш. 31.33417° у. д. / 52.6475; 31.33417
Барталамееўка на мапе Беларусі ±
Барталамееўка
Барталамееўка
Барталамееўка
Барталамееўка
Барталамееўка
Барталамееўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (340 сем’яў) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. У цяперашні час у вёсцы пражываюць толькі самасёлы.

Гісторыя рэдагаваць

Выяўленыя археолягамі селішча каменнага і бронзавых вякоў (за 0,3 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Выдзьма) сьведчыць аб засяленьні тутэйшых мясьцінаў у глыбокай старажытнасьці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1737 годзе вясковая праваслаўная Сьвята-Мікалаеўская царква была ператвораная ва ўніяцкую.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1785 годзе ў валоданьні князя Халецкага і дваранкі Бычкоўскай. У 1852 годзе валоданьне абшарніка Сеняжэцкага. У 1879 годзе гаспадар маёнткаў Барталамееўка, Вераб’ёўка і Сенажаткі валодаў 1688 дзесяцінамі зямлі. У 1886 годзе разьмяшчаліся: царква, 2 ветраныя млыны, хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся: царква (драўляная), царкоўна-прыхадзкая школа, вінная крама, 3 ветраныя млыны, маслабойня, кузьня. У 1909 годзе 2303 дзесяціны зямлі, у Рэчкаўскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1926 годзе працавалі пачатковая школа, дом-чытальня, паштовы пункт. З 8 сьнежня 1926 году па 25 чэрвеня 1962 году і з 25 чэрвеня 1970 году да 11 чэрвеня 1980 году цэнтар Барталамееўскага сельсавету Веткаўскага, з 9 сьнежня 1926 году Чачэрскага, з 25 сьнежня 1962 году Буда-Кашалёўскага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці.

У 1930 годзе створаны калгас «Барацьбіт», працавалі дрэваапрацоўчая талака (з 1931 году), 2 ветраныя млыны, кузьня. У 1940 годзе працаваў цагельны завод. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску і навакольле 28 верасьня 1943 году загінулі 50 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў братэрскай магіле ў цэнтры вёскі), 210 жыхароў загінулі на фронце. У 1968 годзе да вёскі далучаны пасёлак Чырвоная Зорка і перасяліліся жыхары пасёлку Гвознае. Была цэнтрам саўгасу «Высакаборскі». Разьмяшчаліся торфабрыкетны завод, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, 3 крамы.

У склад Барталамееўскага сельсавету ўваходзілі ў цяперашні час ня існыя: да 1968 году пасёлак Чырвоная Зорка, да 1980 году пасёлак Высокі Бор.

Геаграфія рэдагаваць

За 17 км на паўночны ўсход ад Веткі, 38 км ад Гомелю, 32 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка рэдагаваць

Побач аўтадарога Сьвяцілавічы — Ветка. Пляніроўка складаецца з 3-х раўналежных паміж сабой (дзьве доўгія, адна кароткая) вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якія перасякаюцца доўгай вуліцай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1775 год — 392 жыхары
  • XIX стагодзьдзе: 1852 год — 67 двароў; 1886 год — 156 двароў, 760 жыхароў; 1897 год — 191 двор, 1218 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 197 двароў, 1350 жыхароў; 1926 год — 238 двароў; 1940 год — 256 двароў; 1959 год — 844 жыхары (паводле перапісу); 1992 год — 340 сем’яў пераселеныя
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 5 жыхароў[2]

У мастацтве рэдагаваць

Жыхары Барталамееўкі былі ў ліку герояў дакумэнтальнай стужкі «Чарнобыльскае сэрца» амэрыканскай рэжысэркі Мэрыен Дэліё, якая атрымала за стужку кінапрэмію «Оскар»[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 104
  2. ^ а б Барталамееўка. Хроніка выміраньня. Радыё Свабода (11 красавіка 2011). Праверана 22 красавіка 2011 г.

Літаратура рэдагаваць