Чарнобыльскае сэрца

амэрыканска-беларускі дакумэнтальны фільм 2003 року

«Чарно́быльскае сэ́рца» (па-ангельску: Chernobyl Heart) — дакумэнтальны фільм 2003 року рэжысэркі Мар’ян ДэЛеа. У 2004 атрымаў прэмію Акадэміі за найлепшы караткамэтражны дакумэнтальны фільм[3].

Чарнобыльскае сэрца
Chernobyl Heart
Жанр дакумэнтальны фільм[1][2]
Рэжысэр Мар’ян ДэЛеа
Прадусар Мар’ян ДэЛеа
Мантаж Джон Кустодыё
Вытворчасьць Downtown Community Television Center
Распаўсюд HBO
Дата выхаду 2003
Працягласьць 39 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

У фільме ДэЛеа наведвае Ўкраіну і Беларусь з Адзі Роўч(en), ірляндзкай заснавальніцай праекту «Дзецям Чарнобыля», і дасьледуе ўплыў Чарнобыльскай катастрофы на здароўе дзяцей. У мноства дзяцей, акрамя іншых сымптомаў апраменьваньня[4], разьвілося раней невядомае сардэчнае захворваньне[5], якое называюць «Чарнобыльскім сэрцам».

ДэЛеа ізноў вярнулася да чарнобыльскай тэматыкі ў фільме 2008 року «Белы конь».

  1. ^ http://topdocumentaryfilms.com/chernobyl-heart/
  2. ^ http://www.nytimes.com/reviews/movies
  3. ^ 76th Academy Awards Nominees and Winners, Academy of Motion Picture Arts and Sciences, February 29, 2004.
  4. ^ Kinkead, Gwen (12 ліпеня 2004) Brooklyn Girl Journeys To Chernobyl’s Heart (анг.). The New York Observer. Праверана 4 траўня 2016 г.
  5. ^ Radiation induced cardiac valve disease in a man from Chernobyl (анг.) PubMed Праверана 4 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць