Nokia Lumia 620 (па-фінску: Lumiсьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia для Windows Phone 8 у сьнежні 2012 году замест ранейшага Nokia Lumia 610. Апэрацыйная сыстэма WP8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зьявіўся на рынку ў студзені 2013 г. у Азіі па розьнічнай цане $249. Зарада акумулятара стае на 15 гадзінаў размоваў або на 13 дзён і 18 гадзінаў чаканьня (гадз. размовы = 22 гадз. чаканьня або 65 хвілінаў размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,86 ват/кг[1].

Nokia Lumia 620
Nokia Lumia 620
Выява лягатыпу
Гандлёвая марка Нокія
Вытворца Nokia (Фінляндыя)
Сэрыя Lumia series[d]
Дыяпазоны частасьцяў GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900, HSPA 850/900/1900/2100, Wi-Fi, NFC
Дата выпуску студзень 2013
Дата спыненьня 2015
Папярэднік Nokia Lumia 610[d]
Наступнік Nokia Lumia 625[d]
Тып корпусу Пліта
Маса 127 грамаў
Памеры 115×61×11 мм
Апэрацыйная сыстэма Windows Phone 8[d]
Цэнтральны працэсар Qualcomm Snapdragon[d]
Пярэдняя камэра 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне
Інтэрфэйсы USB 2.0, Bluetooth 3.0, 802.11a/b/g/n
nokia.com/global/… (анг.)

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Дотыкавы экран памерам 3,8 цаляў з тонкастужкавых транзыстараў (TFT) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (246 пкс/цаля) і здольнасьць адлюстроўваць да 16 млн адценьняў. Сховішча складала 8 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар мае частасьць 1 гігагэрц. Корпус прапаноўваўся ў адным з 5 адценьняўаранжавы, блакітны, ружовы, салатавы або фіялетавы[2].

  1. ^ Удзельны каэфіцыент паглынаньня для Нокіа 620 (RM-846) // Нокіа Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Nokia Lumia 620 // Майкрасофт Праверана 3 чэрвеня 2013 г.