Спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня
SAR (па-ангельску: Specific Absorption Rates — спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня) — узровень выпраменьваньня, што вызначае энэргію электрамагнітнага поля, якая вылучаецца ў тканінах цела чалавека за адну сэкунду.
Дадзеным паказчыкам, у прыватнасьці, вымяраюць велічыню шкоднага ўзьдзеяньня мабільных тэлефонаў на чалавека.
Адзінкай вымярэньня SAR зьяўляецца ват на кіляграм.
- У Эўропе дапушчальнае значэньне выпраменьваньня складае 2 Вт/кг для 10 грамаў тканін.
- У ЗША выкарыстоўваецца іншая сыстэма вымярэньняў — фэдэральная камісія па сувязі (FCC) сэртыфікуе толькі тыя мабільныя апараты, SAR якіх не перавышае 1,6 Вт/кг для 1 грама тканін.
- У Расеі свая сыстэма вымярэньня выпраменьванай магутнасьці — у ватах на квадратны сантымэтар.
Формулы
рэдагавацьУдзельны каэфіцыент паглынаньня вылічаецца:
- Сіла поля ў тканінах:
- Шчыльнасьць току ў тканінах:
- Падвышэньне тэмпэратуры ў тканінах:
дзе:
- E ... Электрычнае поле у V/m
- J .... Шчыльнасьць току [A/m²], выкліканая электрычным і магнітным палямі.
(лімітавыя мяжа для адмыслоўцаў, напрыклад 10 мА/м². У нармальных людзей 2 10 мА/м².) - ρ ... Шчыльнасьць чалавечых тканін у kg/m²
- σ ...электрычная праводнасьць чалавечых тканін у S/m
- ci ...цеплаёмістасьць чалавечых тканін у J/(kg K)
- dT/dt... часавая вытворная тэмпэратуры чалавечых тканін у K/s
Рэкамэндацыі для карыстача
рэдагавацьТрэба адзначыць, што значэньне SAR вызначаецца пры працы тэлефона на максымальнай магутнасьці. На практыцы магутнасьць перадатчыка тэлефона залежыць ад пэўных умоў, пры гэтым, як правіла, чым лепш якасьць сувязі ў кропцы месцазнаходжаньня абанэнта, тым менш магутнасьць. Хоць у рэчаіснасьці ўзровень магутнасьці перадатчыка на мабільным тэлефоне кіруецца з базавай станцыі GSM. Дыяпазон рэгуляваньня пікавай магутнасьці ў GSM-тэлефонах — прыкладна ад 2 Вт да 20 мВт (ад 33 dBm да 5 dBm — GSM900, ад 30 dBm да 0 dBm — GSM1800 з крокам у 2 dB) — г. зн. розьніца паміж максымальнай і мінімальнай магутнасьцю каля ста разоў. У тэлефонах CDMA таксама выкарыстоўваецца аналягічная сыстэма рэгуляваньня магутнасьці. Таму пры карыстаньні мабільным тэлефонам варта выконваць некалькі простых правіл, якія дазволяць зьвесьці магутнасьць перадатчыка тэлефона да мінімальна магчымаму ў кожным пэўным месцы значэньню:
- Трымаць тэлефон пры гутарцы варта так, каб не засланяць антэну рукой. У тэлефонах з убудаванай антэнай, як правіла, не варта дакранацца рукой верхняй траціны корпуса.
- Пры гутарцы з памяшканьня (акрамя буйных гандлёвых цэнтраў, вакзалаў і т. д., дзе апэратары сувязі могуць усталёўваць лякальныя базавыя станцыі) па магчымасьці варта падыходзіць да акна.
- Знаходзячыся ў зоне няўпэўненага або параўнальна слабога прыёму (меней паловы шкалы на тэлефоне), варта зьвесьці працягласьць гутарак да мінімуму, па магчымасьці замяняць галасавыя зносіны на SMS.
- Калі прыходзіцца часта тэлефанаваць з аўтамабіля, усталюеце выносную аўтамабільную антэну. Мэталічны корпус легкавога аўтамабіля значна пагаршае ўмовы для перадачы сыгналу ад тэлефона да базавых станцыяў, таму магутнасьць узрастае.
- У момант усталяваньня злучэньня GSM-тэлефоны звычайна працуюць на большай магутнасьці, чым падчас гутаркі, таму пры выходным званку варта падносіць трубку да вуха толькі празь некалькі сэкунд пасьля набору нумара (момант усталяваньня злучэньня ў большасьці тэлефонаў можна вызначыць па індыкацыі на дысплеі).
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зоя Варанцова. Мабільнік — не цацка // Зьвязда : Газэта. — 17 верасьня 2009. — № 175 (26533). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- SAR information (анг.)
- Вынікі вымярэньня SAR (рас.)